«Разня́» () — камедыйна-драматычны фільм 2011 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага, пастаўлены па п’есе Ясміны Рэза «Бог разні». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кейт Уінслет, Крыстаф Вальц, Джодзі Фостэр і Джон Крыстафер Райлі.
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2011 года на Венецыянскім кінафестывалі.
Сюжэт Нэнсі і Алан Коўэны прыходзяць у дом Пенелопы і Майкла Лонгстрытаў пасля таго, як іх дзеці пабіліся ў парку. Сын першых, Захары, ударыў Ітана палкай па твары.
Сустрэча праходзіць спакойна, абедзве пары хочуць скончыць справу мірам. Калі Коўэны ўжо збіраюцца сысці, Майкл расказвае ім гісторыю, як выкінуў хамяка на вуліцу. Гэта вельмі здзіўляе Нэнсі, і пара вырашае застацца на кубак кавы. Майкл прыносіць пірог, прыгатаваны яго жонкай, а тая, у сваю чаргу, не хавае гонару за свае кулінарныя вынаходніцтвы і не забывае ўставіць пару слоў пра тое, як пацярпеў яе бедны сын. Алан паводзіць сябе вельмі непаважліва, пастаянна ведучы дзелавыя перамовы па тэлефоне. У рэшце рэшт, гутарка пра выхаванне заходзіць у тупік, пары не могуць прыйсці да кампрамісу. Спакойны тон змяняецца на больш рэзкі. Коўэны зноў вырашаюць сысці, але Лонгстрыты прапануюць яшчэ адну сустрэчу, на гэты раз разам з дзецьмі. Зноў усчынаецца спрэчка, цяпер ужо Алан выказвае моцнае раздражненне і пагаджаецца застацца яшчэ на кубак кавы. Падчас далейшай размовы высвятляецца, што ў Ітана ёсць банда, аднак гэта не асабліва хвалюе Лонгстрытаў. Яны перакананыя ў сваёй праваце. Тым часам Нэнсі становіцца кепска, і яе ванітуе прама на каштоўныя часопісы Пенелопы. Нэнсі і яе мужу прыходзіцца прыводзіць сябе ў парадак, а Майкл з Пенелопай спрабуюць уратаваць часопісы. Пасля навядзення парадку спрэчкі двух семейных пар працягваюцца, і зноў цывілізаванай размовы не атрымоўваецца. Коўэны ў трэці раз збіраюцца сысці, але Лонгстрыты на развітанне абвінавачваюць іх у бескультур’і і няўменні выхоўваць дзяцей. Нэнсі ўспыхвае: яна прыгадвае Майклу, як той выкінуў хамяка, і называе яго жывадзёрам. Новы віток канфлікту прымушае пару чарговы раз вярнуцца. Толькі цяпер размова працягваецца за бутэлькай віскі. Тон размовы становіцца ўсё больш агрэсіўным, пары пачынаюць спрачацца не толькі адна з адной, але канфлікты пачынаюць узнікаць унутры параў. Пытанні аб выхаванні дзяцей перацякаюць у абмеркаванне кожнай асобы. П’яная Пенелопа пачынае плакаць і кідаецца з кулакамі на Майкла, а Нэнсі прапускае келіх за келіхам і, канчаткова захмялеўшы, кідае тэлефон свайго мужа ў збан з вадой. У рэўце рэшт, чацьвёра чалавек канчаткова губляюць прыкметы цывізіраваных людзей і ўзаемна абражаюць адзін аднаго.
У заключнай сцэне мы бачым хамяка, якога выкінуў Майкл — ён жыве на волі. Захары і Ітан гуляюць разам, яны памірыліся без дапамогі бацькоў.
Акцёрскі склад
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 20 намінацыямі.
Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікСпасылкіВенецыянскі кінафестываль31.08—10.09.2011«Разня»«Малы залаты леў»«Разня»«Разня»СпадарожнікКрыстаф ВальцКейт УінслетЗалаты глобусДжодзі ФостэрКейт УінслетРаман Паланскі, Ясміна РэзаГояНайлепшы еўрапейскі фільм«Разня»Сезар24.02.2012Ясміна Рэза, Раман ПаланскіДавід дзі Данатэла«Разня»Сусветная прэмія саўндтрэкаў20.10.2012Кінакампазітар годаАляксандр ДэсплаЕўрапейская кінапрэмія01.12.2012Найлепшая еўрапейская актрысаКейт УінслетНайлепшы еўрапейскі сцэнарыстРаман Паланскі, Ясміна РэзаПольская кінапрэмія «Арлы»Раман ПаланскіРаман Паланскі, Ясміна РэзаАляксандр Дэспла
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2011 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2011 года Катэгорыя:Камедыйна-драматычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Францыі 2011 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2011 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2011 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 2011 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі Германіі Катэгорыя:Кінакамедыі Іспаніі Катэгорыя:Кінакамедыі Польшчы Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла