Аяд Алаўі, або Іяд Алаві (нар. 31 сакавіка 1944), — іракскі палітык, прэм’ер-міністр Ірака ў 2004—2005, віцэ-прэзідэнт у 2014—2015 і 2016—2018 гадах, кіраўнік кааліцыі палітычных сіл Нацыянальная згода Ірака. Па веравызнанні — шыіт, па прафесіі — лекар. Жыў за межамі краіны больш за 30 гадоў, вярнуўся пасля звяржэння Садама Хусейна ў 2003 годзе.
Падчас амерыканскай акупацыі ўвайшоў у склад Часовага кіраўнічага савета і некаторы час займаў пасаду старшыні гэтага органа. Пры часовым урадзе 2004—2005 заняў пасаду прэм’ер-міністра. 15 снежня 2005 на выбарах дэпутатаў у парламент блок Аяда Алаўі займае 40 месцаўИрак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003—2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011. На парламенцкіх выбарах 7 сакавіка 2010 года кааліцыя «Аль-Іракія» пад яго кіраўніцтвам перамагае, атрымаўшы ў парламенце 91 месца з 325Верховный суд Ирака признал итоги парламентских выборов.
Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ірака