Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, размешчаны у цэнтры горада, па адрасе вуліца Сацыялістычная, 10.

Гісторыя

Узведзены ў 1978 годзе па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі, У. Шчарбіны, у афармленні інтэр’ераў удзельнічалі архітэктары Б. Папоў і М. Пірагоў, мастакі В. Ананьеў і М. Макашвілі. Пабудаваны на аснове конкурснага праекту, які прадугледжваў рэканструкцыю Дома культуры, узведзенага ў 1927—1930 гадах па праекце архітэктара .

Архітэктура

Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка з вертыкальнымі рэбрамі і вялікай паверхняй зашклення. На глухіх сценах бакавых фасадаў рэльефныя кампазіцыі на тэмы мастацтва. Па восі будынку размешчаныя вестыбюль, фае, глядзельная зала з балконам (на 700 месцаў) і развітая сцэнічная група памяшканняў, у бакавых аб’ёмах — гардэробы, кулуары, буфеты. Памяшканні для абслугоўвання гледачоў ссунутыя на паўпаверхі адзін адносна аднаго і злучаныя адкрытымі лесвіцамі. У аздобе фасадаў выкарыстаныя вапняк і паліраванае шкло, інтэр’ераў — туф, розныя пароды дрэва, мастацкае шкло.

Каля ўваходу ў будынак тэатра пастаўлены бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкананы ў белым мармуры.

Літаратура

Катэгорыя:1978 год у Бабруйску Катэгорыя:Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Катэгорыя:Вуліца Карла Лібкнехта (Бабруйск) Катэгорыя:Сацыялістычная вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барыса Папова Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Пірагова