Ю́рый Вітольдавіч Шуле́йка (нар. , Казлоўшчына, , Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2021—2024). Фігурант Чорнага спісу ЕС і санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Біяграфія Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання і выканаўцам абавязкаў галоўнага энергетыка Гродзенскага мясакамбіната. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гродзенскай вобласці, у 1996 годзе — намесніка дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплекса Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі.
У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гродзенскага мясакамбіната, затым на працягу двух гадоў узначальваў Лідскі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генеральны дырэктар прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генеральны дырэктар аб’яднання «Гроднамясамалпрам».
У 2012 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
12 мая 2017 года прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці.
26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэтаШулейка змяніў Ліса на пасадзе губернатара Брэсцкай вобласці.
27 чэрвеня 2024 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Белаусь, які курыруе сельскую гаспадаркуШулейка назначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі .
Міжнародныя санкцыі 25 лютага 2022 года ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за садзейнічанне за расійскай агрэсіі супраць Украіны. Тым жа годам таксама трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады.
Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС