Віктар Леанідавіч Сонца (  — , ) — беларускі дызайнер.

Біяграфія Нарадзіўся у Мінску, у 1974 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Спецыялізацыя: індустрыяльны дызайн. Удзельнік творчага тандэму «Паланевіч і Сонца». Член Беларускага саюза дызайнераў з 1991 года. Мае больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на прамысловыя ўзоры.

Выстаўкі 1979 — Кракаў, Варшава (Польшча) 1981 — Бамбей (Індыя) 1983 — Масква (Расія)

Асноўныя аб’екты распрацовак Трактары, сельгасмашыны, кабіны, пульты кіравання, панэлі прыбораў, дзяржальні, сядзенні, аўтобусы (ПАЗ, КАвз, «Нёман»), перспектыўныя кабіны для Мінскага аўтамабільнага завода, у тым ліку аўтацягнік МАЗ «Перабудова».

У перыяд 2004—2015 гадоў — распрацоўка дарожна-будаўнічай тэхнікі аб’яднання «Амкадор».

Літаратура Артыкулы ў часопісе «Тэхнічная эстэтыка».

Спасылкі https://designtut.by/solntse

Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў