Агульнавайсковы факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Факультэт быў створаны ў маі 1995 года на базе Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча (Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча, створанага 10 мая 1980 года), стаўшы пераемнікам гэтай ВНУ. З 2005 года арганізацыйна ў склад агульнавайсковага факультэта ўвайшлі факультэты ракетных войскаў і артылерыі, інжынерных і аўтамабільных войскаў. Асноўнай задачай агульнавайсковага факультэта з’яўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа», а таксама злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных СілАгульнавайсковы факультэт .

Склад У цяперашні час агульнавайсковы факультэт ўключае ў сябе камандаванне, батальён курсантаў і 6 кафедраў: тактыкі (агульнавайсковых падраздзяленняў), агнявой падрыхтоўкі, будовы і эксплуатацыі бранятанкавага ўзбраення, тылавога забеспячэння, баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, будовы і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

Спецыяльнасці Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны на факультэце ажыццяўляецца па 7 спецыяльнасцях і 4 спецыялізацыях, тэрмін навучання па якіх складае: 4 гады — «Упраўленне мотастралковымі падраздзяленнямі», «Упраўленне танкавымі падраздзяленнямі», «Тылавое забеспячэнне войскаў» (спецыялізацыя «Забеспячэнне гаручым»), «Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях (Узброеныя Сілы)»; 5 гадоў — «Упраўленне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі», «Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення» (спецыялізацыі «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення»; «Эксплуатацыя і рамонт ракетнага ўзбраення і РСЗА»), «Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм» (спецыялізацыя «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм»).

Начальнікі Сяргей Анатольевіч Мазоўка

Крыніцы

ВАРБ Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Мінску