«Jednaść» — беларуская грамадска-палітычная газета паланафільскай арыентацыі. Выдавалася лацінкай у Вільні ў 1921—1922 гадах пад рэдакцыяй Васіля Шышкова (W. Šyškoŭ)Беларускамоўная перыёдыка. Будучае адраджэнне беларускай дзяржаўнасці бачыла толькі ў сувязі з Польшчай. Заклікала да яднання беларусаў перад расійскай небяспекай. Паведамляла пра стварэнне Краёвай сувязі, беларуска-літоўскія адносіны. Друкавала літаратурныя творыАляксандр Пашкевіч. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя i сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы. (1921—1930 гг.).

У маі 1921 года віленскі стараста выдаў цыркуляр каменданту віленскай паліцыі, у якім адзначалася, што «гэта выданне выступае пад лозунгам адзінства з Польшчай, таму не трэба яму перашкаджаць і стрымліваць распаўсюджванне штотыднёвіка на тэрыторыі Сярэдняй Літвы, а ўплываць там, дзе ёсць беларускае насельніцтва, на пашырэнне яго чытання»Biełaruski hołas // Беларускі голас (аднадзёнка). 1921. 11 снежня. С. 1..

Спасылкі

«Jednaść» // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх

Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:1921 год у Вільні Катэгорыя:Паланафільства