Поль Жуль Антуан Мее (, , Мулен, Францыя — , Шатамеян, Францыя) — французскі лінгвіст, адзін з найбуйнешых лінгвістаў пачатку 20 стагоддзя. Пачаў даследаванні ў Сарбоне, дзе ягонымі настаўнікамі былі Мішэль Брэаль, Фердынанд дэ Сасюр і сябры L’Année Sociologique. У 1890 Мее трапіў на Каўказ падчас навуковай экспедыцыі, дзе вывучаў армянскую мову. Пасле вяртання, дэ Сасюр пераехаў назад у Жэневу, таму Мее мусіў весці лекцыі па кампаратыўнай лінгвістыцы, якія выкладаў да яго дэ Сасюр.
Мее атрымаў доктарскую ступень у 1897 годзе за працу «Research on the Use of the Genitive-Accusative in Old Slavonic» (Даследаванні аб ужыванні роднага і вінавальная склонаў у стараславянскай мове). У 1902 годзе заняў пасаду кіраўніка армянскіх даследаванняў у Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый, дзе яго пратэжэ зрабіўся Рачыя Ачаран, пачынальнік сучаснай армянскай дыялекталогіі. У 1905 годзе гэтаксама Мее быў абраны на пасаду выкладчыка гісторыі і структуры індаеўрапескіх моў у Калеж-дэ-Франс. Адною з яго найпапулярных цытат ё выказванне аб тым, што кожны, хто хоча пачуць як размаўлялі прашчуры-індаеўрапейцы, мусіць паехаць у Літву і паслухаць як мовяць літоўскія сяляне. Таксама Мее цесна працаваў з Полем Пеётам і Раберам Гацё.
Нашага часу Мее ўзгадваюць як настаўніка поўнага пакалення лінгвістаў, што цалкам аформілі рух даследаванняў па лінгвістыцы ў Францыі ў 20 стагоддзі, а менавіта: Эміля Бенвеніста, Жоржа Дзюмезіля і Андрэ Марцінэ.
У 1921 годзе, пры дапамозе Поля Бае і Андрэ Мазона, Мее заснаваў Revue des études slaves.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі