Літарату́рная прэ́мія імя́ Арка́дзя Куляшо́ва — беларуская штогадовая літаратурная прэмія за творы паэзіі і драматургіі. Была ўстаноўлена ў 1979 годзе згодна з пастановай Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля 1998 года звестак па лаўрэатах гэтай прэміі нямаТОП-15 літаратурных прэмій у Беларусі, Радыё Свабода, 20 красавіка 2015 .
Лаўрэаты літаратурнай прэміі 1980 — Пятрусь Макаль, зборнік паэзіі «Поле» 1981 — Аляксей Русецкі, зборнік вершаў: «Крокі сэрца» 1982 — Сяргей Законнікаў, кніга вершаў: «Пакуль жыве мая бяроза» 1983 — Сяргей Грахоўскі, зборнік паэзіі: «Асеннія гнёзды» 1984 — Ніна Мацяш паэма: «Паэма жніва» (з кнігі вершаў «Жнівень») 1985 — Пятро Прыходзька, зборнік паэзіі: «Парог памяці» 1986 — Валянціна Коўтун, зборнік паэзіі: «Метраном» 1987 — Сцяпан Гаўрусёў, кніга вершаў: «Пладаноснасць» 1988 — Раіса Баравікова, кніга лірыкі: «Каханне» 1989 — Казімір Камейша, зборнік паэзіі: «Пярэймы дня» 1990 — Мар’ян Дукса, кніга вершаў і паэм: «Заснежаныя ягады» 1991 — Мікола Кусянкоў, кніга вершаў: «Дубрава» 1992 — Мікола Маляўка, зборнік паэзіі: «Зімні дождж» 1993 — Юрась Свірка, кніга паэзіі: «Узаемнасць» 1994 — Васіль Макарэвіч, кніга паэзіі: «Везувій» 1995 — Алесь Каско, кніга паэзіі: «Час прысутнасці» 1996 — Раман Тармола, за вершы ў «Полыме» і «ЛіМе» (з кнігі вершаў «Прычасце») 1997 — Мікола Купрэеў, кніга паэзіі: «Правінцыйныя фантазыі» 1998 — Алесь Пісьмянкоў, кніга паэзіі: «Вершы»
Спасылкі Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова на сайце Віртуальнага музея А. Куляшова
Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі