Ралі (ад  — злёт, збор) — комплексныя спаборніцтвы на аўтамабілях (аўтаралі) ці матацыклах (мотаралі) на рэгулярнасць руху па зададзеным маршруце; адзін з тэхнічных відаў спорту.

У праграму ралі ўключаюцца таксама дадатковыя скарасныя спаборніцтвы: гонкі па шашы, дарожках іпадрома, участках горных дарог, па фігурным ваджэнні і інш. Звычайна дыстанцыя ралі 1—2 тыс. км, колькасць дадатковых спаборніцтваў 20—40. У ралі выкарыстоўваюцца пераважна серыйныя аўтамабілі з некаторымі канструктыўнымі зменамі.

Гісторыя Першыя спаборніцтвы тыпу ралі адбыліся ў 1894 па маршруце Парыж—Руан—Парыж. Міжнародныя спаборніцтвы «Ралі Монтэ-Карла» праводзяцца з 1911. З 1940-х г. ралі найбольш пашыраны ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і іншых краінах. Найбуйнейшыя міжнародныя ралі: «Парыж—Дакар», «1000 азёр» (у Фінляндыі), «Руская зіма» (у Расіі) і інш. Асабістыя чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1953, першынствы свету — з 1972.

Гл. таксама

Зломбаль

Літаратура