Уладзімір (Вольф) Рубінчык (нар. , Мінск) — беларускі перакладчык, палітолаг, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія Скончыў мінскую сярэднюю школу № 79 у 1994 годзе, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія» (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэння кваліфікацыі вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыш пры (2014).

Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Выдаваў газету «Анахну кан» (2002), часопіс «Шахматы-плюс» (2003—2004) і бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» (2003—2009). У 2000-х гадах супрацоўнічаў з газетамі «Наша Ніва» і «Информ-прогулка», у 2000—2010-х гадах — з часопісамі ARCHE і «Роднае слова». З сярэдзіны 2010-х гадоў да студзеня 2023 быў адным з аўтараў ізраільскага сайта belisrael.info, дзе публікаваўся па-беларуску і па-руску; у 2016—2018 — намеснік рэдактараhttps://belisrael.info/?p=23186. З 2017 года ўдзельнік праекта «(Не)расстраляныя». Станам на чэрвень 2023 года — відэаблогерhttps://www.youtube.com/@wrubinchyk/videos.

Перакладае з англійскай і французскай на рускую і беларускую, а таксама з рускай на беларускую. З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема і інш.

Бібліяграфія «На шахматныя тэмы» (Мінск, 2007). «Жывуць вольныя шахматы» (Менск, 2010). «На яўрэйскія тэмы» (Мінск, 2011). «На ізраільскія тэмы» (Мінск, 2011). «З гісторыі Беларусі шахматнай» (Мінск, 2012). «Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні» (Мінск, 2014). «Вартавы шахматнага лабірынта» (укладальнік; Мінск, 2015). «Выйшла кніга» (Мінск, 2017). «Выбраныя катлеты і мухі» (Мінск, 2018). «Іудзейнасць» (Мінск, 2020). «(Не)расстраляныя» (сааўтар; Мінск, 2021).

Спасылкі Уладзімір Рубінчык на сайце СБП Вольф Рубінчык на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з ідыш Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы