Фано (), таксама FANO або Fanno — узброеная моладзевая групоўка ў Эфіопіі, сабраная з прадстаўнікоў народа амхара, якая сфармавалася ў 2010-х гадах. Павелічэнне ўплыву і ролі арганізацыі адбылося ў 2019 годзе ў сувязі з прыходам да ўлады прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі.
Вызначэнне Фано называецца рознымі СМІ і праваабарончымі арганізацымі альбо як хуліганская група, альбо як апалчэнне. Amnesty International заявіла, што атрад спецыяльнага падраздзялення паліцыі рэгіёна Амхара насіў знакі адрознення, на якіх было пазначана, што яго члены належаць да Фано. Рэсурс Ezega News апісаў яе як узброеную групоўку, якая не раззброіцца, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні аб вяртанні шэрагу страчаных амхара зямель. Арганізацыя «The Organization for World Peace» ахарактарызавала Фано як «моладзевую групу дружыннікаў-амхара», якая ўзяла на сябе функцыю забеспячэння закона і парадку, што ўрад, з прычыны шэрагу прычын, не мог забяспечыць.
Ідэалогія Апалчэнцы прытрымліваюцца ўльтранацыяналістычнай ідэалогіі, якая мае на ўвазе дэмантаж федэральнай сістэмы і аднаўленне цэнтралізаванай «імперскай» дзяржавы, дзе ў мінулым дамінавалі эліты амхараየፋኖ አማራ በጎንደር የመጨረሻ ማስጠንቀቂያ ("Última advertència dels fano Amhara de Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 24 d'agost de 2020 on un grup d'uns 40 fano es presenta i exigeix l'alliberament de companys fano empresonats a la regió.; ፋኖ አማራ ጎንደር ("Fano Amhara Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 25 de novembre de 2020. Probablement fou fet durant la campanya del Wolkayt contra el Tigré. S'observa uns 100 fano cridant l'eslògan: "Fano, cap endavant, woyane cap enrere; victoria al poble Amhara, victòria als Fano, victòria al poble d'Etiòpia; Fano guanyarà, fano cap endavant!".; ፋኖዎቻችን ከአንገረብ ማረሚያ ቤት ሲወጡ የህዝብ አቀባበል ፋኖ አማራ ("Els nostres Fano mentre surten del correccionari d'Anghereb i són rebuts pels fano Amhara"). Vídeo penjat el 7 de febrer de 2021 a facebook on es mostra el moment en què diversos fano surten alliberats de la presó central de la ciutat de Gondar.; #አስቻለው #ደሴ ከዓመት በፊት የተናገረው ("Astxalew Desie durant una xerrada de fa un any"). Vídeo del 8 d'octubre del 2019 mostrant un tros d'una xerrada del líder fano Astxalew Desie caigut a mitjans del mateix any..
Злачынствы Фано абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых забойствах 58 чалавек ў Метэма (10—11 студзеня 2019), у забойстве сям’і ў Азэза (29 верасня 2019), удзеле ва ўзброеным сутыкненні з рэгіянальнымі і федэральнымі сіламі бяспекі ў Гандэры і Дабаце (19 сакавіка 2020) і масавых забойствах у Хамеры (лістапад 2020).
22 кастрычніка 2021 года ў горадзе Дэсэ апалчэнцы Фано сабралі натоўп, каб публічна лінчаваць двух выкладчыкаў універсітэта Вало: дацэнта кафедры спартыўных навук Бірхану Гідэй і матэматыка Хайле Хабенам АнтэнехCocotbol News, 23 October 2021: Kaleab Belay Nega TGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources . Прычынай расправы стала іх тыграйскае паходжанне. Раней былі распаўсюджаны спісы супрацоўнікаў-тыграйцаў ВНУJan Nyssen, 31 August 2021: Humanitarian situation in Tigray. Забойства адбылося на фоне Тыграйскага канфлікту.
Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі Катэгорыя:Нацыяналістычныя арганізацыі Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі