Вуліца Максіма Горкага () — цэнтральная вуліца Бабруйска.
Гісторыя Дарэвалюцыйная Казначэйская вуліца была значна больш працяглай за сённяшнюю вуліцу Максіма Горкага. На ёй размяшчалася мужчынская гімназія (дырэктар І. Арлоўскі). На рагу Мураўёўскай і Казначэйскай стаяла жаночае двухкласнае вучылішча з трэцім рукадзельным класам. У 1920-1930-я гады вуліцу перайменавалі ў гонар савецкага пісьменніка Максіма Горкага. У гады нацысцкай акупацыі вуліцу перайменавалі ў Таварыскую.
Сучасны выгляд вуліцы Горкага і плошчы Леніна пачалі фарміравацца на мяжы 1960-х гг., калі пачалася сучасная забудова горада. Па генеральным плане 1978 года кампазіцыйнай воссю горада станавілася рака Бярэзіна, а галоўнай вуліцай — вуліца Горкага. Генплан меркаваў рэканструкцыю цэнтральнай часткі Бабруйска — замену сядзібных пабудоў шматпавярховымі будынкаміБиблиографический указатель «Знакомые улицы, забытые названия». Вып. 1. — Бобруйск, 2003..
Забудова № 3, 5, 7, 7А — комплекс жылых і культурна-бытавых будынкаў (архітэктар П. Бяляеў, П. Усцінаў, В. Ачайкін).
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Бабруйска