101-я Даманавіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада. Дзейнічала на тэрыторыі Даманавіцкага і Васілевіцкага раёнаў. 18 лістапада 1943 года брыгада (743 партызаны, чатыры атрады) злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.
Гісторыя Партызаны ў красавіку — ліпені 1943 года вялі аперацыі па разгрому нямецкіх гарнізонаў у вёсках Даманавічы, Каплічы, Савічы. 23 жніўня разам з брыгадамі Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі і 99-й Калінкавіцкай разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Ведрыч. 26 жніўня вывелі са строю чыгуначны ўчастак Галявіцы — Калінкавічы, знішчылі два масты на чыгуначным участку Жлобін — Калінкавічы. У верасні вялі баі з карнікамі каля вёсак Бабовічы і Хутар. 3 і 7 кастрычніка збілі два нямецкія самалёты. У ноч на 18 лістапада разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалілі Васілевічы. 26—29 лістапада навялі праз балоты пераправы, што спрыяла наступленню часцей Чырвонай Арміі.
Склад Брыгада была створана на базе Даманавіцкага атрада, арганізаванага ў маі 1942 года. Пры фарміраванні брыгады, атрад быў разбуйнены на тры: атрады «За Радзіму», «Мсцівец», імя Чапаева. Пазней быў арганізаваны атрад «Смерць фашызму».
Камандаванне Камандзіры М. А. Чарнавусаў; В. М. Мінін.
Камісар М. Я. Казлоў.
Начальнікі штаба В. М. Мінін; М. Р. Салавей.
Памяць У 1975 годзе ў вёсках Даманавічы і Халоднікі Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе