Ёдгар Абід (; нар. , Ташкент) — узбекскі паэт і дысідэнт. Стварыў слова «башызм», якое апісвае сярэднеазіяцкую дыктатуру.
Біяграфія Нарадзіўся 15 снежня 1940 года. Служыў у войску. У 1975—1981 гадах вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага. За свае вершы быў сасланы ў Сібір (1981—1985). У 1989 годзе стаў членам руху «Бірлык», з якога хутка выйшаў. У 1992 годзе пад пагрозай арышту з’ехаў з Узбекістана, пасля чаго жыў у Азербайджане, Грузіі, Турцыі і Расіі. У Расіі, дзе пражыў тры гады, супрацоўнічаў з узбекскай службай Радыё «Свабода». У Маскве паэта тройчы збівалі невядомыя. У 1996 годзе стаў лаўрэатам прэміі Human Rights Watch. У 1997 годзе прыязджае ў Аўстрыю. Стыпендыят праекта горада Грац «Пісьменнікі ў выгнанні» (1997—1998). У 2003 годзе атрымаў грамадзянства Аўстрыі. У 2007 годзе стаў членам Міжнароднага ПЭН-клуба ў выгнанні. Стварыў слова «башызм», якое апісвае ўзбекскую дыктатуру Іслама Карымава.
Памяць Аўстрыйскі кампазітар Томас Турнхэр напісаў музыку для хора на некалькі вершаў паэта. У 2019 годзе быў створаны кароткаметражны фільм «Meine Träume toben», прысвечаны дысідэнту.
Бібліяграфія Обидов Ёдгор. Оққуш эртаги. Шеърлар. — Т.: «Ёш гвардия», 1977. — 16 бет. Обидов Ёдгор. Кипригингда юлдузлар: Шеърлар. — Т.: Адабиёт ва санъат нашриёти, 1980. — 59 б. Обидов Ёдгор. Суҳбат: Шеърлар. — Т.: Адабиёт ва санъат нашриёти, 1985. — 52 б. Iadgar Obid. Is’on. — Sweden, 1996. Jodgor Obid. Das goldene Schiff. — Graz: Leykam, 1998. — 66 s. — ISBN 978-3-7011-7394-5. Jodgor Obid. Hier bin ich nun, und meine Träume toben. — Feldkirch: Vorarlberger Autorenverband, 1999. Jodgor Obid. Die verzauberte Drachenhöhle. — Books on Demand, 2002. — 64 s. — ISBN 978-3-8311-3713-8. Jodgor Obid. Berge, gebt mir euer Herz! — Books on Demand, 2002. — 108 s. — ISBN 978-3-8311-3877-7. Jodgor Obid. Gedichte für Usbekistan. — Lulu.com, 2016. — 40 s. — ISBN 978-1-326-80404-6. Yodgor Obid. Auf meinen Wimpern trage ich die Welt / aus dem Usbekischen von Dilbar Omonova. — Ottensheim/Donau: Edition Thanhäuser, 2021. — 93 s. — ISBN 978-3-900986-25-4.
Літаратура
Yodgor Obid — neue usbekische Poesie // Wolfgang Günter Lerch. Wie eine Perle im Ozean: Türkische Kultur und Literatur in Mittelasien. — München: Allitera-Verl., 2011. — S. 117—119. — 139 s. — ISBN 978-3-86906-148-1.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Узбекістана Катэгорыя:Паэты Узбекістана Катэгорыя:Узбекскамоўныя паэты