Абай Цэхае (; 29 красавіка 1953—13 студзеня 2021) — тыграйска-эфіопскі палітык. Адзін з заснавальнікаў НФВТ.

Біяграфія Абай нарадзіўся 29 красавіка 1953 года ў Аксуме, Тыграй. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Мэкэле. Затым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Адыс-Абебскім універсітэце (тады ён называўся ўніверсітэтам Хайле Селасіе I). Тут Абай стаў актывістам Асацыяцыі студэнтаў Тыграйскага ўніверсітэта, выступаючы супраць сістэмных несправядлівасцяў у дачыненні да тыграйцаўAregawi Berhe, A Political history of the Tigray People's Liberation Front (1975-1991) (Los Angeles: Tsehai, 2009), p. 340Aregawi Berhe, "The origins of the Tigray People's Liberation Front", African Affairs 103 (2004), p. 577.

У 1975 годзе ён разам з 12 іншымі студэнтамі стаў адным з заснавальнікаў НФВТAregawi, Political History, p. 40. Ён быў членам Цэнтральнага Камітэта гэтай партыі на працягу доўгага часу сваёй палітычнай кар’еры

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Эфіопіі Абай у 2001 годзе стаў міністрам федэральных спраў"List of Central Committee members of the Tigray Peoples Liberation Front (TPLF)" , Ethiopian People's Revolutionary Democratic Front website (accessed 29 May 2009).

У 2020 годзе ў Тыграі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж НФВТ і федэральнымі ўладамі. 13 студзеня 2021 года ён быў забіты падчас спецаперацыі ўрадавых сіл. Разам з ім былі забіты яшчэ два прадстаўнікі Народнага фронту. Яшчэ пяць чыноўнікаў былі захоплены ў палон.

Катэгорыя:Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя Катэгорыя:Палітыкі Эфіопіі