Керыя Ібрагім (; нар. 22 сакавіка 1973) — эфіопскі палітык і спікер Палаты Федэрацыі з 2018 па 2019. Яна была кіраўніком Дзяржаўнай службы ў раёне Тыграй і галоўным адміністратарам зоны Дэбуб Місракаві. Адзін з дзевяці членаў ЦК НФВТ і кіраўнік аддзела па справах жанчын у рэгіёне Тыграй.
Біяграфія Керыя Ібрагім нарадзілася ў Асмэры, сучасная Эрытрэя (тады эфіопская тэрыторыя), і вырасла ў Вукро, Тыграй, Эфіопія. Яе сям’я з сярэдняга класа, вяла сваё жыццё за кошт даходу ад невялікага кіёска. Нягледзячы на тое, што Керыя не змагла здаць нацыянальны экзамен па заканчэнні сярэдняй школы, яна стала экспертам па сельскай гаспадарцы і атрымала ступень бакалаўра ў галіне эканомікі і ступень магістра ў экалагічнай антрапалогіі.
З 1988 года Керыя працавала на розных узроўнях улады ў Тыграі — ад раённага да абласнога. Яна стала адной з нямногіх жанчын сярод вышэйшых кіраўнікоў НФВТ. Керыя таксама была адзіным мусульманскім членам НФВТ, членам-заснавальнікам Выканаўчага камітэта эфіопскага Народна-рэвалюцыйнага дэмакратычнага фронту.
З 6 мая 2018 яна стала была спікерам Палаты Федэрацыі. Аднак з-за пандэміі COVID-19 Палата Федэрацыі адклала нацыянальныя выбары, якія павінны былі адбыцца 24 жніўня 2020 года (па эфіопскім календары). Пасля гэтага, 9 чэрвеня, Керыя абвінаваціла ўрад Абія Ахмеда Алі ў тым, што ён пазбаўляе краіну суверэнітэту, і сышла ў адстаўку з пасады спікера парламента. Яна таксама дадала, што не можа быць «саўдзельніцай, калі парушаецца канстытуцыя і фармуецца дыктатарскі ўрад».
Вайна ў Тыграі З пачаткам Тыграйскага канфлікту засталася ў шэрагах НФВТ і падтрымала Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.
13 лістапада Федэральная паліцэйская камісія Эфіопіі выдала ордэр на арышт Керыі і 64 іншых высокапастаўленых членаў НФВТ. Па даных Федэральнай паліцэйскай камісіі, Керыя і яе калегі здзейснілі дзяржаўную здраду і нясуць адказнасць за парушэнні правоў чалавека і карупцыю. 1 снежня федэральныя ўлады заявілі, што Керыя здалася федэральным сілам бяспекі ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй. 16 студзеня 2021 года Керыя паўстала перад судом.
11 сакавіка яна была вызвалена пад заклад, паколькі пракуратура не знайшла дастатковых доказаў для затрымання падазраваных падчас расследавання і папрасіла суд вызваліць Керыю.
30 сакавіка 2023 года Керыя і ўсе грамадзянскія і ваенныя лідары НФВТ былі вызвалены з турмы. За некалькі месяцаў да гэтага ўлады і паўстанцы падпісалі мірнае пагадненне.
Зноскі
Катэгорыя:Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя Катэгорыя:Палітыкі Эфіопіі