Анатоль Навумавіч Разумо́віч ( — ) — вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1974).

Біяграфія Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Любча (Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, зараз у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1960—1963 гадах працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце. У 1963—1975 гадах — у Сектары геранталогіі Акадэміі навук БССР, дзе з 1971 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі. З 1975 года А. Н. Разумовіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце (прафесар кафедры біяхімііРазумович, Анатолий Наумович (доктор биологических наук; 1936—1987)), з 1980 года — у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хімічных уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергетычнага абмену.

Сярод апублікаванага: Биоэнергетические процессы и старение организма. — Мн.: Наука и техника, 1972; Введение в экспериментальную геронтологию / АН БССР, Сектор геронтологии. — Мн.: Наука и техника, 1975 (разам з Т. Л. Дубінай); Биоэнергетические процессы при гетерозисе / Л. В. Хотылева, А. Н. Разумович, В. В. Титок и др.; Акад. наук БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров. — Мн.: Наука и техника, 1991.

Літаратура

Спасылкі Разумович, Анатолий Наумович (доктор биологических наук; 1936—1987) // Электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі Беларусь у асобах і падзеях. Разумовіч Анатоль Навумавіч. // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История студенческого научного общества // Сайт Студэнцкага навуковага таварыства Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ Катэгорыя:Геранталогія ў Беларусі