Прамысловая вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў заходняй частцы горада на тэрыторыі прамзоны НПЗ. Цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Ктатарава да вуліцы Нафтаперапрацоўшчыкаў. Вуліца з’яўляецца асноўнай транспартнай артэрыяй, якая спалучае жылую і прамысловую часткі горада. Працягласць вуліцы складае каля 3,5 км. Жылая забудова на вуліцы адсутнічае. Уздоўж часткі вуліцы пракладзены трамвайныя рэйкі.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка