Норка еўрапейская для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства .
Гісторыя
Еўрапейская норка абарыгенны нешматлікі від на Беларусі. — С. 31. У 30-40-х гадах мінулага стагоддзя еўрапейская норка сустракалася на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Глыбокая дэпрэсія папуляцыі віду пачалася ў 50-х гадах з-за перапромысла і акліматызацыі амерыканскай норкі. У пачатку 1980-х гадоў папуляцыя налічвала каля 6—7 тысяч асобін.
Сучасная папуляцыя
У цяперашні час ва ўсёй Еўропе арэал рэзка скараціўся, стаў разарваным і дробнамазаічным у выніку выцяснення акліматызаванай амерыканскай норкай. Распаўсюджана фрагментарна ў межах ранейшага арэалу, за выключэннем некалькіх лакальных участкаў. Распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі еўрапейская норка ставіцца да падвіду — сярэдняруская норка.
У Беларусі ў 1980-90-х гадах былі выяўлены 3 лакальныя папуляцыі еўрапейскай норкі: у вярхоўях р. Ловаці, Лучосы і Сцвігі.
На 2013 год у Беларусі налічвалі каля 540 асобін еўрапейскай норкіРесурсы охотничьей фауны .
На 2015 год з’явіліся меркаванні аб амаль поўным знішчэнні беларускай папуляцыі еўрапейскай норкі ў выніку выцяснення яе амерыканскайГорностай в Беларуси практически исчез, а барсуков стало в 10 раз меньше, чем в начале 2000-х .
Дынаміка здабычы
Біялогія
Норка вельмі прывязаная да месца свайго пражывання, і толькі позняй восенню і на працягу зімы яна вандруе. Выклікаецца гэта недахопам корму ў вадаёме або цяжкасцю яго здабывання. Узімку яна прытрымліваецца незамярзальных участкаў невялікіх рэчак, праталін, палонак. Ранняй вясной вяртаецца на ранейшае месца пражывання, дзе і жыве да позняй восені.
Ежу здабывае ў вадзе. Ва ўмовах Беларусі асноўным кормам еўрапейскай норкі на рэках з’яўляюцца жабы, дробныя сысуны і рыба невялікіх памераў. Сярод відаў рыб звычайна спажываюцца акунь, плотка, дробны шчупак, уюн і інш. Акрамя таго, у рацыён еўрапейскай норкі ўваходзяць птушкі, рачныя ракі, малюскі.
Канкурэнцыя з іншымі відамі
З-за і экалагічнага ціску з боку амерыканскай норкі колькасць еўрапейскай норкі памяньшаецца з вялікай хуткасцюГорностай в Беларуси практически исчез, а барсуков стало в 10 раз меньше, чем в начале 2000-х . Амерыканскі драпежнік хутка размножаецца і выцясняе еўрапейскую норку. З’явіўшыся ў біёме, амерыканская норка за 3-4 гады цалкам асвойвае ўсе прыдатныя месцы рассялення на вадаёмах. Пры гэтым еўрапейская норка цалкам знікае за 5-10 гадоўНОРКА АМЕРИКАНСКАЯ (Mustela vision) . Гэтаму спрыяюць значная экалагічная пластычнасць інтрадукаванага віду, мноства прыдатных для пражывання месцаў, а таксама канкурэнтаздольнасць у параўнанні з абарыгеннай еўрапейскай норкай. Хуткай экспансіі амерыканскай норкі таксама спрыяла наяўнасць эфектыўных рэпрадуктыўных рэгуляцый. Яны заключаюцца ва ўдзеле ў размнажэнні усіх палаваспелых самак, паспяванні ўсіх самак да канца першага года жыцця, павелічэнні пладавітасці пры нізкай шчыльнасці папуляцыі і асабліва пры наяўнасці канкурэнтнага віду — абарыгеннай еўрапейскай норкіНорка американская (норка восточная) .
Ахова
У цяперашні час з’яўляецца выключна рэдкім знікаючым відам фаўны Беларусі.
Літаратура Сидорович В. Е., Ставровский Д. Д. «Норка европейская»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.223-227 Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с. Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
Европейская норка полностью исчезла в Беларуси, американской осталось половина от экологически потенциального значения
Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі