Уладзімір Іванавіч Пуцяціч-Друцкі-Горскі-Дудакоўскі, Валодка Іванавіч Горскі (не пазней за 1485 — 1545—1546) — намеснік ашмянскі (да 1515-да 1521).
З роду князёў Друцкіх, сын князя Івана «Дуды» Друцкага-Горскага і Настассі невядомага паходжання.
Упершыню згадваецца ў 8-й кнізе запісаў Метрыкі 15 мая 12 індыкта (1509) у спісе «баяр», якія вярнуліся з маскоўскага палону як князь Валодка Іванавіч. З чаго вынікае, што князь Валодка разам з іншымі князямі Друцкімі, у тым ліку родным дзядзькам князем Дзмітрыем Васілевічам, браў удзел у маскоўска-літоўскай вайне 1500—1503 гадоў і трапіў у палон у бітве на Вядрошы (1500). Да 1515 года атрымаў урад намесніка ашмянскага, напэўна, па сваім цесцю князю Андрэю Прыхабскім, але ў 1521 годзе гэтага ўраду ўжо не меў. На Попіс 1528 года ставіў трох «коней». Выступае сведкам актаў у 1533 і 1544 гадах.
Жанаты з княжной Данімітрай Андрэўнай з Прыхабскіх, таксама вядомай як Марыя і Марына, дзяцей у іх не было.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Старосты ашмянскія Уладзімір Іванавіч Катэгорыя:Памерлі ў 1540-я гады Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў