Дзяржа́ўная прэ́мія Белару́сі імя Кастуся́ Каліно́ўскага — беларуская прэмія, заснаваная ў 1989 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага. Уручалася за творы ў галіне мастацкай публіцыстыкі (літаратура, мастацтва) штодвагады.

Лаўрэаты Леанід Дайнека (1990) за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака» Віктар Карамазаў (1990) за кнігу «Проста ўспомніў я цябе…» Яраслаў Пархута (1992) за кнігу «Зямля бацькоў нашых» Мікола Ермаловіч за кнігу «Старажытная Беларусь» Уладзімір Глушакоў (1998) Алесь Марціновіч (1998) за кнігу «Зерне да зерня» Васіль Шырко (1998) Уладзімір Ліпскі (2000) за выданні для дзяцей «Пралескі ў небе» і «Каралева белых прынцэс», а таксама за кнігі «Мама. Малітва сына» і «Я: праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» Уладзімір Саламаха (2002)

Ганаровы знак У 1993 годзе Пастановай Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ганаровы знак лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Ганаровы знак лаўрэата прэміі Кастуся Каліноўскага вырабляецца з каляровага металу і мае форму чатырохвугольніка са зрэзанымі вугламі, бакамі ўвагнутага ўнутар. Чатырохвугольнік з дыяганалямі 30 мм кожная накладаецца на круглы элемент дыяметрам 25 мм, на паверхні якога створаная прамяністая рыфленая структура. У цэнтральнай частцы чатырохвугольніка ў крузе дыяметрам 18 мм, абведзеным венцам, размешчаная рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. На адваротным баку знаку ў крузе надпіс: «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», у ніжняй частцы — нумар знака.

Знак з дапамогай вушка і прамежкавага звяна злучаецца з калодкай, ніжняя частка якой закругленая. Калодка мае шырыню 12 і вышыню 20 мм. Яе вонкавы бок акаймаваны венцам і пакрыты эмаллю белага колеру. З верхняга правага вугла калодкі ў ніжні левы праходзіць палоска чырвонага колеру шырынёй 4 мм, таксама абведзеная венцам і пакрытая чырвонай эмаллю. З адваротнага боку калодка мае шпільку для мацавання на вопратцы.

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Кастуся Каліноўскага