Леў Аляксеевіч Вінаградаў (1877, г. Гомель, Магілёўская губерня або г. Масква — 4 мая 1938, г. Мінусінск) — юрыст, гісторык-аматар, аўтар аднаго з першых нарысаў гісторыі Гомеля (1900).
Біяграфія Месцам яго нараджэння ў сціслых дакументальных паведамленнях аб лёсах рэпрэсаваных у сталінскія часы падаецца МаскваВиноградов Лев Алексеевич // Книга памяти жертв политических репрессий Красноярского края. — Красноярск : Книж. изд. «Издательские проекты», 2005. — Т. 2.. У той жа час сам сябе Л. Вінаградаў вызначаў як «гамялянін»Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. — Гомель: КИПУП «Сож», 2005. — С. 4., а ў краязнаўчай літаратуры згадваецца, што ён вырас у Гомелі на вуліцы, якая сёння носіць імя Песіна, а ў Маскву пераехаў пазней, каб атрымаць юрыдычную адукацыюРогалев, А. Ф. От Гомиюка до Гомеля. Городская старина в фактах, именах, лицах. / А. Ф. Рогалев — 2-е изд., перераб. и доп. — Гомель: Барк, 2006. — С. 137—138.Макушников О. Средневековый Гомель: состояние проблемы и перспективы изучения // Гомель: старонкі гісторыі (да 870-годдзя першай згадкі ў летапісе) [Тэкст] : зб. навук. арт. / рэдкал.: В. А. Міхедзька (адказны рэд.) [і інш.], М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. — С. 5—10.. У 1886-1887 навучальным годзе залічаны ў Гомельскую мужчынскую прагімназію, якую скончыў 1891 г. Отчет о состоянии Гомельской шестиклассной прогимназии [Текст] / cоставил И. П. Максимов. [Текст] за 1886/7 учебный год. — 1887. — С. 29.Двадцатипятилетие Гомельской прогимназии: очерк состояния Гомельской прогимназии с 1866 по 1891 год / составил секретарь педагогического совета И. П. Максимов. — Гомель : Типография Ш. А. Фридланда, 1891. — С. 61..
З 1903 па 1916 г. ён значыўся ў спісах памочнікаў прысяжных павераных. У 1903 г. быў прысяжным страпчым пры Маскоўскім камерцыйным судзеВся Москва [Текст] : адресная и справочная книга…на 1903 год — Москва : Изд. Суворина, 1903. — Стб. 1043.. Пражываў у розных месцах дарэвалюцыйнай Масквы — вуліцы Ялохаўская (1903 г.), Садовая-Чарнагразская (1906 г.)Вся Москва [Текст] : адресная и справочная книга… на 1906 год. — Москва : Суворин «Новое время», 1906. — Стб. 596., Добрая слабодка (1916 г.)Вся Москва : адресная и справочная книга … на 1916 год — Москва : Т-во А. С. Суворина «Новое время», 1916. — Стб. 775.. Кватэра на Добрай слабодцы была абсталявана тэлефонам і служыла кабінетам для прыёму кліентаў.
Пасля 1917 г. служыў у адным з наркаматаў. У 1930-я гг. стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій — высланы ў Мінусінск, дзе 13 лютага 1938 г. быў арыштаваны, па ўсім відаць, паўторна і 11 красавіка 1938 г. асуджаны тройкай УНКУС Краснаярскага края на расстрэл па артыкуле за контррэвалюцыйную агітацыю. Расстраляны ў Мінусінску 4 мая 1938 г. Рэабілітаваны 7 снежня 1989 г. пракуратурай Краснаярскага края.
Краязнаўчая дзейнасць Л. Вінаградаў з’яўляецца аўтарам невялікай кнігі «Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 гг.», якую ў 1900 г. выдала маскоўская друкарня М. Шарапава. Кніга стала першай спробай мэтанакіраванага вывучэння гісторыі Гомеля з прыцягненнем вялікай колькасці дакументальных крыніц, расцярушаных па архівах, зборах і розных выданнях. За вынік працы даследчык атрымаў у наш час эпітэты першапраходзец гомельскай гісторыі і патрыярх нашага (г.зн., гомельскага) краязнаўстваМакушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 5..
Мяркуецца, што працаваць над будучай кнігай Л. Вінаградаў пачаў яшчэ ў юнацтве, знайшоўшы падтрымку ў асобе Ф. Паскевіча, які даў таму магчымасць працаваць у багатым кнігазборы гомельскага палаца. Пазней росшукі працягнуліся ў маскоўскіх архівах. Нягледзячы на свой сціплы аб’ём, кніга ўтрымлівае вялікі факталагічны матэрыял, застаецца і сёння своеасаблівым адпраўным пунктам для вывучэння гісторыі Гомеля азначанага перыяду. Разам з тым, варта заўважыць, што шэраг звестак і высноў кнігі патрабуюць удакладненняў і верыфікацыі з прыцягненнем шырэйшага кола крыніц. Нельга пры знаёмстве з кнігай Л. Вінаградава скідваць з рахункаў і яе канцэптуальнае вырашэнне ў духу памяркоўнага заходнерусізму.
Цікавыя факты
У скарочаным выглядзе матэрыялы з кнігі Л. Вінаградава друкаваліся пад назвай «Исторический очерк города Гомеля» на старонках газеты «Полесский телеграф» у 1917 г.Полесский телеграф. — 1917. — 18 января. — С. 3.Полесский телеграф. — 1917. — 19 января. — С. 3. Публікацыя ажыццяўлялася, «ідучы насустрач жаданням гамяльчан», якія цікавіліся «паходжаннем свайго роднага горада і развіццём яго». Не будучы забароненай у савецкі час, кніга ўяўляла сабой бібліяграфічную рэдкасць. Яе перавыданне ўпершыню было зроблена ў 1992 г. выдавецка-паліграфічным прадпрыемствам «Сож» праз факсімільнае аднаўленне арыгінальнага выдання з фондаў Гомельскага абласнога краязнаўчага музеяГомель. Его прошлое и настоящее, 1142―1900 г. / Л. Виноградов. — Факсимильное воспроизведение издания 1900 г. из фондов Гомельского областного краеведческого музея. — Гомель : ИПП "Сож", 1992..
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заходнерусізм Катэгорыя:Расстраляныя ў РСФСР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР