«Каха́нак Вялі́кай Мядзве́дзіцы» () — раман Сяргея Пясецкага, напісаны ў 1935 годзе і апублікаваны ў 1937 годзе. Апісвае рэаліі польска-савецкага памежжа ў 1-й палове 1920-х гадоў. Твор заснаваны на біяграфіі аўтара, які таксама займаўся памежным гандлем.
Змест Цэнтр дзеяння — мястэчка Ракаў, размешчанае тады на польска-савецкай мяжы, «за 33 вярсты ад Мінска». Апавядальнік рамана — Уладэк Лабровіч, які паходзіць з Віленскага ваяводства, дзе не змог знайсці працу, прыязджае ў Ракаў на запрашэнне былога ваеннага сябра, цяпер «машыніста» (кіраўніка кантрабандыстаў) Юзафа Трафіды, і атрымлівае з ім месца для жыцця і магчымасць зарабляць на кантрабандзе, чаго збольшага ніхто там не цураўся.
Галоўны герой перажывае шэраг прыгодаў. Ён схоплены і зняволены бальшавікамі, уцёк з цягніка, які вёз яго ў ссылку. Хлусліва абвінавачаны і арыштаваны польскай паліцыяй, уцёк і ад яе, хаваўся. Змены ў групе, з якой герой ходзіць за мяжу, страта сяброў, замах на яго жыццё. Блакада мяжы разам з яго супольнікамі. Пасля страты ўсіх супольнікаў, страты ўсіх сяброў ён пакідае мяжу. Аднак ён усё яшчэ застаецца паблізу мяжы, якую добра ведае.
Беларускія выданні (пераклад з польскай мовы Фелікса Янушкевіча)Каханак Вялікай Мядзведзіцы (livelib.ru) (пераклад Г. А. Бенкевіча)Каханак Вялікай Мядзведзіцы (kniganosha.by) (пераклад Марыі Пушкінай)Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Сяргей Пясецкі - Кнігарня Логвінаў (lohvinau.by)
У культуры
У 2017 годзе Піт Паўлаў выдаў самотнік «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», які мусіў увайсці ў яго сольны альбом «Зброя.Золата.Кабеты». 25 жніўня 2019 году ў Ракаве адкрыты помнік, прысвечаны раману.
Гл. таксама Усходнія Крэсы Заходняя Беларусь
Спасылкі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (пер. Фелікс Янушкевіч) у электронным выглядзе
Катэгорыя:Раманы на польскай мове Катэгорыя:Творы Сяргея Пясецкага Катэгорыя:Кнігі 1937 года Катэгорыя:Творы 1935 года Катэгорыя:Ракаў Катэгорыя:Прыгодніцкія творы