«Матчына душа» — першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які выйшаў у 1958 годзе, праз год пасля таго, як літаратара прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР.

У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характару. Кніга выдадзеная ў друкарні Дзяржвыда БССР (цяпер «Мастацкая літаратура») тыражом 3000 асобнікаў, на 69 старонкахМатчына душа.

Змест

На пачатку дарог (1958) Спадарожніку Зямлі (1957) Партызанская балада (1958) Заяц варыць піва (1956) Орша (1956) Вадарод (1957) Сырцовыя цагліны (1957) «Стаю ўначы ў завіруху…» (1956) Песня шафёра (1957) Як размаўляюць звяры і птушкі (1957) У жніўны дзень (1958) З падсветам (1957) Праменьчык (1957) Паўлюк Багрым (1958) Цяга (1958) Ялінка (1957) Дзеці (1958) Жаданы госць (1958) Лісце (1957) Бацькаўшчына (1957) Балада пра паўстанца Ваўкалаку (1956) Машэка (1955) «У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы…» (1958) Дзед Цыпрук, вартаўнік калгаснага стаўка (1958) «На паўстанках, засыпаных лісцем бярозавым…» (1958) Рута ў халоднай расе (1957) Эмігранты (1958) Гісторыя з першым каханнем (1957) У тую ноч (1957) Бабіна лета (1958) Начлег (1958) «У векавечнай Бацькаўшчыне клёны…» (1958) Зімняя элегія (1958) Размова з Кіева-Пячэрскім сланом (1958) Матчына душа (1958)

Спасылкі Матчына душа , на kamunikat.org

Катэгорыя:Творы Уладзіміра Караткевіча Катэгорыя:Кнігі 1958 года