«З во́ўчым біле́там» — дакументальная аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Напісаная на дакументальнай аснове, аповесць распавядае пра вяртанне вязня пасля 10 гадоў зняволення на Радзіму. Атрымаўшы даведку («воўчы білет») аб вызваленні, ён, былы «вораг народа», з вялікай цяжкасцю знаходзіць працу. Такім людзям было надзвычай цяжка ўладкавацца ў жыцці: з імі баяліся размаўляць, узнаўляць знаёмствы. Сяргей Грахоўскі апісвае, як на працягу трох гадоў ён адчуваў напружаную часовасць свайго існавання «з воўчым білетам» пад пільным наглядам савецкіх спецслужбаў, пакуль ізноў не быў высланы «навечна» ў Сібір у 1949 годзе.

Аповесць «З воўчым білетам» уваходзіць разам з аповесцямі «Зона маўчання» і «Такія сінія снягі» у аўтабіяграфічную трылогію Сяргея Грахоўскага, напісаную ў перыяд 1987—1989 гадоў, якая з’яўляецца беларускім аналагам нарысу «Архіпелаг ГУЛАГ» расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына.

Ва ўступе да трылогіі Грахоўскі дае запавет нашчадкам не дапусціць паўтарэння трагедыі беларускага народа 1930—1940-х гадоўСяргей Іванавіч Грахоўскі. Проза:

Літаратура С. Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. Мінск, Мастацкая літаратура, 1990.

Катэгорыя:Творы Сяргея Грахоўскага Катэгорыя:Аповесці Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове