130-я Петрыкаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 27 ліпеня 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Старадарожскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (757 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад Р. І. Краўца (потым 132-і, арганізаваны ў верасні 1941 года); атрад «Балотнікава» (І. Н. Глушко, потым 125-ы, арганізаваны ў жніўні 1942 года); атрад М. Ф. Бабкова (потым 135-ы, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года); атрад П. І. Арцюха (потым 133-і). У жніўні быў створаны атрад А. І. Трухановіча (пазней 136-ы), які 25 студзеня 1944 года (250 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй і атрад І. В. Дубіка (пазней 138-ы), які 19 студзеня 1944 года злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Камандаванне Камандзіры І. В. Скалабан; М. А. Волкаў.
Камісар І. Н. Глушко.
Начальік штаба У. І. Кулік.
Гісторыя У лістападзе — снежні 1942 года партызаны ўдзельнічалі ў падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык (Пціцкая аперацыя). Вялі адкрытыя і засадныя баі, у тым ліку каля вёскі Міхедавічы Капаткевіцкага, вёсак Бабунічы (Бабуніцкі бой), Асавец Петрыкаўскага раёнаў, на дарозе Конкавічы — Балажэвічы. У сакавіку 1943 года каля вёскі Капцэвічы падарвалі некалькі машын з жывой сілай немцаў. 21 жніўня 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, які ахоўваў чыгуначны ўчастак Муляраўка — Коржаўка. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначным участку Лунінец — Калінкавічы падарвалі больш за 2 000 рэек, у лютым — чэрвені 1943 і красавіку 1944 гадоў вялі баі з карнікамі.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе