Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Камандны факультэт быў створаны 17 ліпеня 2000 года загадам МНС Рэспублікі Беларусь № 019. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2016 года № 313 «Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь» ператвораны ва «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з арганізацыйна-штатнымі мерапрыемствамі загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2016 года № 166 камандны факультэт перайменаваны ў факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў.

Спецыяльнасці Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі:

Ад’юнктура: «Ахова працы (паліўная і хімічная прамысловасць)»; «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»; «Пажарная і прамысловая бяспека»; «Грамадзянская абарона» Дактарантура: «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»; «Пажарная і прамысловая бяспека»

Начальнікі

Сяргей Анатольевіч Курылін (красавік 2001 — кастрычнік 2005), Андрэй Войцехавіч Прэдкель (сакавік 2005 — студзень 2007), Алег Вітальевіч Голуб (студзень 2007 — снежань 2007), Цімур Рызаевіч Барыеў (снежань 2007 — люты 2013), Аляксандр Рыгоравіч Іваніцкі (люты 2013 — ліпень 2013), Сяргей Пятровіч Пруднікаў (ліпень 2013 — верасень 2016), Сяргей Міхайлавіч Пастухоў (верасень 2016 — красавік 2018), Дзмітрый Мікалаевіч Яшэня (з красавіка 2018).

Падрыхтоўкі кіруючых кадраў Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Мінску