Махамед Юніс аль-Манфі (; нар. 1976, Табрук) — лівійскі дыпламат і палітык. Быў абраны часовым прэзідэнтам Лівіі на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, дзе ўдзельнікі лівійскага канфлікту зацвердзілі пераходны ўрад да правядзенне ўсеагульных выбараў у краіне. Раней займаў пасаду пасла Лівіі ў Грэцыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Табрук. З’яўляецца выхадцам з племя манфа. Вучыўся на інжынерным факультэце Табрукскага ўніверсітэта, дзе атрымаў доктурскую ступень. Аль-Манфі быў адным з актыўных лідараў Лівійскай асацыяцыі студэнтаў (аддзяленне Саюза студэнтаў Джамахірыі), якія навучаліся ў Францыі. Пасля звяржэння Муамара Кадафі стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса, кіраваў камітэтам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пазней узначаліў дыппрадстаўніцтва ў Грэцыі. Яго дзейнасць паслом у Афінах была адзначана напружанымі адносінамі паміж УНЗ і грэчаскім урадам з-за лівійска-турэцкага пагаднення аб марскіх межах. У рэшце рэшт ён быў выгнаны з Афін у снежні 2019 года.
5 лютага 2021 года Аль-Манфі балатаваўся па сумеснаму спісу з Абдэлем Хамідам Махамедам Дбэйбе ў якасці прэм’ер-міністра і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. Іх спіс атрымаў 39 галасоў, на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі Башагі. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс.
15 сакавіка афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта.
Катэгорыя:Кіраўнікі Лівіі Катэгорыя:Палітыкі Лівіі