Вуліца князя Паскевіча () — адна з цэнтральных вуліц Добруша. Названа ў гонар князя Фёдара Іванавіча Паскевіча, заснавальніка Добрушскай папяровай фабрыкі.
Гісторыя Гістарычна насіла назву Галоўная вуліца. У савецкі час перайменавана ў вуліцу Карла Маркса. У 2004 годзе перайменавана ў гонар Ф. І. ПаскевічаУ Добрушы памянялі Маркса на Паскевіча. 16 лістапада 2004.
Забудова
Няцотны бок
№ 1 — будынак былой школы для вучняў работнікаў папяровай фабрыкі (1909). З 2002 года ў будынку размяшчаецца Добрушскі раённы краязнаўчы музей. — № 9 — Аддзел адукацыі і па справах моладзі Добрушскага райвыканкама. № 11 — Добрушскі раённы выканаўчы камітэт.
Цотны бок № 2 — Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Добрушскага РАУС. № 4 — Дзіцячая школа мастацтваў г. Добруша. № 6 — Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Добрушскім раёне. № 10 — кінатэатр «Усход». У будынку таксама размяшчаецца Аддзел ЗАГС Добрушскага райвыканкама. № 12 — Дом быту (архітэктар Л. Кажарскі). № 36 — Добрушская цэнтральная раённая паліклініка.
№ 56 — Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца (1995).
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Добруша