Вальдэмар Віктаравіч Рамане́нка ( — Вольдемар Викторович Романенко. Некролог // Сайт БелМАПА) — вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1991).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Цімкавічы (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў у Цімкавічах сярэднюю школу і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1960 годзе. У 1960—1964 гадах працаваў тэрапеўтам у Капыльскай раённай бальніцы. У 1964—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры тэрапіі № 1 Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1967 годзе невялікі час працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце асістэнтам кафедры факультэцкай тэрапіі. У 1967—1968 гадах у Мінскай абласной клінічнай бальніцы (урач-тэрапеўт), у 1968—1969 гадах — старшы выкладчык кафедры грамадзянскай абароны Мінскага педагагічнага інстытута. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1968 годзе.

З 1969 года В. В. Раманенка кіраваў тэрапеўтычным аддзяленнем Беларускай навукова-даследчай лабараторыі экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы, у 1974—1980 гадах — адначасова намеснік дырэктара па навуковай рабоце навукова-даследчага інстытута, створанага на базе лабараторыі, у 1980—1981 гадах — старшы навуковы супрацоўнік арганізацыйна-метадычнага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута экспертызы працаздольнасці і аховы працы інвалідаў.

З 1981 года В. В. Раманенка ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). Тут ён у 1981—1988 гадах займаў пасаду асістэнта кафедры неадкладнай тэрапіі, з 1989 па май 2003 года — загадчык кафедры № 3 па падрыхтоўцы ўрачоў-інтэрнаў (пазней — кафедра клінічнай фармакалогіі і тэрапіі), з 2003 года па чэрвень 2014 года — прафесар кафедры.

Памёр В. В. Раманенка 15 студзеня 2021 года.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 160 апублікаваных прац, 5 вучэбных дапаможнікаў і манаграфій. Навуковыя працы па механізмах рэадаптацыі кардыярэспіраторнай сістэмы і прагназаванні вынікаў хірургічнага лячэння хворых з набытымі заганамі сэрца, па эпідэміялогіі, структуры і падставах інваліднасці пры ўнутраных хваробах, па механізмах медыка-сацыяльнай рэабілітацыі.

Сярод апублікаваных прац: Врачебно-трудовая экспертиза и трудовое устройство при хронической неспецифической пневмонии с сегментарным и диффузным пневмосклерозом: (методические указания) / Министерство социального обеспечения БССР, Белорусская научно-исследовательская лаборатория экспертизы трудоспособности и организации труда инвалидов. — Мн.: [б. и.], 1971. Механизмы компенсации при митральном стенозе / А. В. Шотт, В. К. Кухта, В. В. Романенко. — Мн. Беларусь, 1978. Приобретенные пороки сердца: хирургическое лечение: учебное пособие для слушателей системы последипломного медицинского образования / В. В. Романенко, З. В. Романенко. — Мн.: БГМУ, 2004. Острая ревматическая лихорадка: этиология, диагностика, лечение, профилактика: [практическое руководство для врачей] / В. В. Романенко, З. В. Романенко. — Мн.: БелМАПО, 2004.

Узнагароды и званні Медаль «Ветэран працы» (1990) Ганаровая грамата Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР (1977) Ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза медыцынскіх работнікаў (1977) Шэраг заахвочванняў ад БелМАПА Урач вышэйшай катэгорыі па спецыяльнасцям «тэрапія» і «кардыялогія» (2009).

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Раманенка Вальдэмар Віктаравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Вольдемар Викторович Романенко. Некролог // Сайт БелМАПА К 75-летию профессора B. B. Романенко // Медицинские новости, № 9, 2012. Ігнатчык І. Доктар ад Бога // Масава-палітычная газета Капыльскага раёна «Слава працы»

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровымі граматамі