Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе (; нар. 1958, Місурата, Каралеўства Лівія) — лівійскі палітык і бізнесмен. Быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам Лівіі. Шэраг СМІ называюць яго пра-эрдаганскім палітыкам, які мае блізкія адносіны з Турцыяй.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Місурата. Атрымаў ступень магістра інжынерных навук у Канадзе. Быў менеджэрам футбольнага клуба «Аль-Аль-Ітыхад» і старшынёй савета дырэктараў Лівійскай холдынгавай кампаніі па развіцці і інвестыцый (LEDCO).

У 2020 годзе Дбэйбе заснаваў рух «Лівія аль-Мустакбал» (Будучыня Лівіі)Profile of Libya's new executive authority heads Anadolu Agency, February 6 2021.

5 лютага 2021 года быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам краіны на Форуме палітычнага дыялогу ЛівііUN-led Libya forum selects new interim government Al-Jazeera. February 5, 2021. . Дбэйбе балатаваўся разам з Махамедам аль-Манфі ў якасці прэзідэнта і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. У той жа час ён сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў спробах падкупіць некаторых дэлегатаў форума праз свайго стрыечнага брата, багатага бізнесмена Алі аль-Дбэйбе Abdul Hmaid al-Dabaiba: All Libyans respect Ali al-Dabaiba, and bribes are not among our morals (In Arabic) November 16, 2020.. Яго спіс атрымаў 39 галасоў, што на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі БашагіBREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva Zaptia, S. Libya Herald. February 5, 2021. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс.

15 сакавіка афіцыйна заняў пасаду прэм’ер-міністра.

У верасні 2021 года парламент прагаласаваў за вынясенне недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы.

10 лютага 2022 года на палітыка быў здзейснены замах. Невядомыя абстралялі яго аўтамабіль, калі Дбэйбе вяртаўся дадомуВ Ливии совершено покушение на премьер-министра. У той жа дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла Фатхі Башагу прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне.

Сям’я Жанаты. Мае шасцярых дзяцей.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Лівіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта