19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. 7—10 ліпеня 1944 года брыгада (538 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Дзейнасць У красавіку — чэрвені 1944 года партызаны зрабілі больш за 30 дыверсій на чыгуначных участках Баранавічы — Лунінец, Баранавічы — Быцень і на шашэйных дарогах, падарвалі 14 эшалонаў, 36 аўтамашын, разбурылі тры масты, знішчылі дзясяткі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку чыгункі Брэст — Баранавічы паміж станцыямі Лясная і Гінцавічы падарвалі больш за 460 рэек. Правялі трынаццаць баёў, у тым ліку каля вёскі Залужжа (11 красавіка 1944 года), разам з брыгадай імя В. С. Грызадубавай каля вёскі Мінічы (4 ліпеня 1944 года) за мост цераз раку Шчара.
Склад партызанскі атрад імя Лазо (вылучаны 18-й партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзэ; арганізаваны ў красавіку 1943 года); партызанскі атрад імя Жукава (арганізаваны ў красавіку 1943 года); партызанскі атрад імя Кутузава (арганізаваны ў ліпені 1942 года).
Камандаванне
Камандзіры В. І. Каробкін; Я. П. Луцэнка.
Камісар С. К. Дзесюкевіч.
Начальнікі штаба А. Ф. Астапаў; М. К. Зайцаў.
Памяць У вёсцы Свяціца Ляхавіцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла (1975 год).
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе