Фёдар Пятровіч Казановіч (каля 1650 — пасля 22 снежня 1733) — удзельнік Магілёўскага паўстання 1733 года, каралеўскі сакратар, войт месца Магілёўскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і магілёўскіх месцічаў Мар’яны Лапіцкай і Пятра Казановіча. Меў братоў Івана і РаманаИсторико-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. — Вып. 10: [Приходо-расходная книга г. Могилева за 1695 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1646―1706 гг.], 1879. — 544, VIII с..

«Магілёўская хроніка» Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага так апісвае сустрэчу Фёдара Казановіча з царом Пятром І у чэрвені 1706 г. у Магілёве:

"Калі [цар] прыехаў, гаспадар з гаспадыняю, сустрэўшы яго хлебам і соллю, упалі ў ногі. А калі спытаў у гаспадара як яго завуць, гаспадар, крыху сумеўшыся, адказаў, што Фёдар Казановіч, сын Пятра. Тады цар, паклаўшы рукі на яго плечы, сказаў: «Полно, не пугайся, я знаю, што за твоім бацюшком москву высеклі, на то война была, а москва тогда дурна была»Полное собрание русских летописей. Т.35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. М., Наука. 1980. — С. 306.

22 снежня 1733 года быў ранены Іосіфам ЗянковічамИсторико-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. — Вып. 14: [Приходо-расходные книги г. Могилева за 1700 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1736―1747 гг.], 1883. — 528, XVIII с..

Крыніцы

Катэгорыя:Войты магілёўскія Катэгорыя:Магілёўскі магістрат Фёдар