Антоні (Ян Антон) Нарбут (? — пасля 1798) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Нарбута і Мар’яны з Навіцкіх. Быў братам Дамініка і Казіміра Нарбутаў.

Лідскі канюшы (1770—1772) і падчашы (1773—1784). У 1778 годзе стаў паслом на сойм і там быў абраны ў Скарбовую камісію ВКЛ. У 1785 годзе стаў стольнікам Лідскага павета і займаў гэтую пасаду да 1794 года. У маі 1797 года абраны на пасаду маршалка шляхты Лідскага павета і займаў пасаду да 1798 года.

Сям’я Быў жанаты з Кларай Плятэр, меў дачку Казіміру, жонку капітана польскіх войскаў Юзафа Гружэўскага.

Літаратура

Лаўрэш Л. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі летапісец. № 2 (90). 2020.

Антоні Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Павятовыя маршалкі лідскія Катэгорыя:Стольнікі лідскія Катэгорыя:Падчашыі лідскія Катэгорыя:Канюшыя лідскія