Рапты́ — рака ў Індыі і Непале, левы прыток ракі Гхагхра (басейн Ганга).

Даўжыня Рапты складае больш за 600 км. Плошча вадазбору каля 30 000 км². Выток ракі знаходзіцца ў Гімалаях. Працякае ў вузкай цясніне праз горы Сівалік. Ніжняе цячэнне - на Інда-Гангскай раўніне. Улетку адбываюцца паводкі. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная ад горада Гаракхпур.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Рэкі Непала Катэгорыя:Басейн Ганга