«Горад жанчын» — беларускі штомесячны часопіс, выходзіць з 2015 года.
Гісторыя Першы нумар надрукаваны ў Мінску ў 2015 годзе як рэкламна-інфармацыйнае выданне тыражом 16 000 асобнікаў. Да 2016 года часопіс выпускаў “Выдавецкі дом “Турынфо”, а пасля заснавальнікам і выдаўцом стала ТАА “Горад жанчын”. 22 чэрвеня 2016 года часопіс быў зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З моманту заснавання часопіса і па гэты час галоўным рэдактарам з’яўляецца Аксінья Бяляўская.
У матэрыялах часопіса падтрымліваюцца напрамкі гендэрнай ідэнтычнасці, прысутнічаюць асноўныя тыпалагічныя і тэматычныя асаблівасці глянцу. У структуру выдання ўваходзяць калонкі беларускіх аўтараў, інтэрв'ю з папулярнымі асобамі, а таксама артыкулы на тэму псіхалогіі, жаночага здароўя, моды і прыгажосці. Кожны матэрыял часопіса падмацаваны меркаваннем эксперта.
У студзені 2021 года часопіс пачаў выдавацца ў digital-фармаце. Да гэтага выданне было друкаваным і выходзіла ў фармаце А4, а з 2020 года – у А5. Часопіс распаўсюджваецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Шэф-рэдактары 2015—2017 — Марыя Сталярова 2017—2018 — Юлія Ваўчок 2018—2019 — Вольга Ропат 2019—2020 — Алеся Мешкуть 2020 па цяперашні час — Маргарыта Дарожкіна
Катэгорыя:Часопісы Беларусі