Медыка-псіхалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гісторыя У красавіку 1993 года было прынята рашэнне аб арганізацыі медыка-псіхалагічнага факультэта. У тым жа годзе ажыццявілі першы набор студэнтаў. М. М. Пяткевіч адначасова ўзначальваў педыятрычны, медыка-псіхалагічны факультэты і аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй. З кастрычніка 1997 года гэту пасаду займаў Г. Р. Мармыш, а з мая 1998 года К. У. Вільчук.
З 1 верасня 1998 года загадам рэктара інстытута арганізаваны самастойны медыка-псіхалагічны факультэт, першым дэканам якога стала Таццяна Міхайлаўна Шамава.
З 2006 года па 2009 год медыка-псіхалагічны факультэт узначальвала Валянціна Аляксееўна Карпюк. З 2009 года па сённяшні дзень на пасадзе дэкана працуе прафесар Таццяна Міхайлаўна Шамава.
Кафедры Медыка-псіхалагічны факультэт сёння аб’ядноўвае сем кафедр: псіхалогіі і педагогікі, неўралогіі і нейрахірургіі, медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі, псіхіятрыі і наркалогіі, медыцынскай рэабілітацыі, 2-ю кафедру ўнутраных хвароб, 2-ю кафедру хірургічных хвароб.
Спецыяльнасці Падрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасцях: урач-псіхіятр-нарколаг урач-псіхатэрапеўт урач-неўролаг
Дэканы Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч (1993—1997) Генадзь Рыгоравіч Мармыш (1997—1998) Канстанцін Усцінавіч Вільчук (1998) Таццяна Міхайлаўна Шамава (1998—2006) Валянціна Аляксееўна Карпюк (2006—2010) Таццяна Міхайлаўна Шамава (2010—2019) Святлана Леанідаўна Бойка (з 2020)
Катэгорыя:1993 год у Гродне Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Гродна)