Аляксандр Паўлавіч Чудакоў (; , с. Шчуч’я, Казахская ССР — , Масква) — рускі філолаг, літаратуразнаўца і пісьменнік, педагог, спецыяліст па творчасці А. П. Чэхава.
Біяграфія Нарадзіўся 2 лютага 1938 года ў сяле Шчуч’я Казахскай ССР ў сям’і настаўнікаўЧудаков Александр Павлович: краткая биография, творчество и интересные факты.
У 1960 годзе скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ). З 1964 года працаваў у Інстытуце сусветнай літаратуры, выкладаў у МДУ, Літаратурным інстытуце. Доктар філалагічных навук (1983). Пасля 1987 года чытаў курс рускай літаратуры ў еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтах. Быў сябрам Міжнароднага чэхаўскага таварыства.
Памёр 3 кастрычніка 2005 года з-за цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы. Няшчасны выпадак здарыўся ў пад’ездзе дома, дзе жыў пісьменнік. На лесвічнай пляцоўцы перагарэла лямпачка. Чудакоў, паднімаючыся па прыступках, паслізнуўся і ўпаў. З-за сур’ёзнага падзення пацярпела галава, што і паслужыла прычынай смерці. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілкахМагіла Аляександра Чудакова.
Жонка — літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч Марыэта Чудакова (1937—2021).
Творчасць Чудакову належаць літаратуразнаўчыя працы: «Паэтыка Чэхава» (1971, англійскі пераклад — 1983), «Свет Чэхава: Узнікненне і зацвярджэнне» (1986), «Слова — рэч — свет: ад Пушкіна да Талстога» (1992). Ён апублікаваў больш за дзвесце артыкулаў па гісторыі рускай літаратуры, рыхтаваў і каментаваў зборнікі твораў Віктара Шклоўскага, Юрыя Тынянава.
У 2000 годзе ў часопісе «Знамя» быў надрукаваны раман Чудакова «Кладзецца імгла на старыя прыступкі», які ў 2000 годзе атрымаў прэмію фонда «Знамя» 2000 і быў вылучаны на Букераўскую прэмію ў 2001 годзе. За гэты раман у 2011 годзе пісьменнік атрымаў пасмяротна прэмію «Рускі Букер дзесяцігоддзя».
Бібліяграфія Поэтика Чехова. — , 1971; Мир Чехова: возникновение и утверждение. М., 1986; Антон Павлович Чехов: книга для учащихся; [рец.: В. И. Коровин, Л. И. Соболев; ред. Л. А. Белова; худ. Б. Л. Рытман]. — : Просвещение, 1987. — 172 с. — (Биография писателя). — Доп. тираж 200 000 экз. Слово — вещь — мир: от Пушкина до Толстого. — , 1992; Ложится мгла на старые ступени: роман-идиллия. — , Время, 2012. — 638 с. — 13 000 экз. — ISBN 978-5-9691-0801-1.
Узнагароды прэмія «Рускі Букер» (2011) за раман «Кладзецца імгла на старыя прыступкі»
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках