Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Ружамберку.
Агульная характарыстыка Публічная вышэйшая навучальная ўстанова канфесійнай скіраванасці. Універсітэт заснаваны 1 ліпеня 2000 года. Першапачаткова створаны як прыватны, рашэннем Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі ў 2002 годзе ўніверсітэт атрымаў статус дзяржаўнага з канфесійным характарам. Станам на 2021 год ва ўніверсітэце навучаюцца 7 800 студэнтаў, з іх 5 000 у дзённай форме навучання і 2 800 завочна. У аспірантуры навучаюцца 350 чалавек.
Структура Філасофскі факультэт Педагагічны факультэт Факультэт аховы здароўя Тэалагічны факультэт у Кошыцах
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Славакіі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Славакіі Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Ружамберак