Фрыда Давыдаўна Гурэвіч () (, , Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Латвія) — , , СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук.

Біяграфія Нарадзілася у сям’і гэбрэяў-рамеснiкаў, якія паходзiлi з мястэчка Прэйлі Дзвінскага павету. У 1932 годзе Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна. З 1937 да 1958 гады працавала ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. У 1937 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Саксонское восстание 1073—1075 гг.». У гады Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Татарстане і Узбекістане. З 1959 года пачала працаваць у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР.

Сям’я Муж — гісторык Уладзімір Георгіевіч Рэвунянкоў Дзеці: этнограф Алена Уладзіміраўна Рэвунянкова гісторык Н. У. Рэвунянкова

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Вывучала помнікі археалогіі Панямоння I-га тысячагоддзя—XIV ст. Выказала меркаванне, што да апошніх стагоддзяў I-га тысячагоддзя Беларускае Панямонне засялялі ўсходнебалцкія плямёны, а ўсходнія славяне з’явіліся туі у канцы I-га тысячагоддзя і ў пачатку II-га тысячагоддзя, якія заснавалі свае паселішчы: неўмацаваныя ў X ст., умацаваныя ў XI ст.

У выніку вывучэння старажытнага Навагрудка, раскопак на яго пасадзе і дзядзінцы, а таксама на грунтавым і курганным могільніках (1956—1963, —1965—1978, 1984—1985 гады) даказала, што на старонкі летапісаў горад трапіў больш як на 2 ст. пазней сапраўднага ўзнікнення, што неўмацаваныя паселішчы на пасадзе ўзніклі ў сярэдзіне X ст., на дзядзінцы — XI ст.

Па матэрыялах іншых археолагаў і гісторыкаў распрацоўвала пытанні ўзнікнення і развіцця старажытных гарадоў Верхняга Панямоння.

Працы

Кнігі і брашуры Восточное стекло в Древней Руси / Ф. Д. Гуревич, Р. М. Джанполадян, М. В. Малевская; [Академия наук СССР, Институт археологии]. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1968. — 26 с., 9 л. ил. Древние города Белорусского Понеманья / Ф. Д. Гуревич. — Минск: Полымя, 1982. — 47 с.: ил. Древний Новогрудок: Посад—окольный город / Ф. Д. Гуревич. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1981. — 159 с.: ил., 1 л. ил. Древности Белорусского Понеманья / Академия наук СССР, Институт археологии. — Москва—Ленинград: Издательство Академии наук СССР, [Ленинградское отделение], 1962. — 222 с., 5 л. карт: ил., карт.

Артыкулы Древние верования народов Прибалтики по данным «Хроники Ливонии» Генриха Латвийского // Советская этнография. — 1948. — № 4. — С. Стеклянной резной бокал из Новогрудка // Советская археология. — 1963 — № 2. — С.

Літаратура Каробушкіна, Т. Гурэвіч Фрыда Давыдаўна / Таццяна Каробушкіна //  — С. 179. Каробушкіна, Т. М. Гурэвіч Фрыда Давыдаўна / Т. М. Каробушкіна //  — С. 282—283. Каробушкіна, Т. М. Гурэвіч Фрыда Давыдаўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 203—204. — ISBN 5-85700-077-7. Ревуненкова, Е. В., Ревуненкова, Н. В. Фрида Давыдовна Гуревич (01.01.1912—02.09.1988) // Записки ИИМК РАН. — 2012. — № 7. — С. 233—244.

Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН