Таццяна Аляксандраўна Даговіч (; , Днепрапятроўск, Украінская ССР) — празаік, пісьменніца, паэтка, выкладчыца, піша на рускай мове.
Біяграфія Нарадзілася ў 1980 годзе ў Днепрапятроўску (Украінская ССР).
Скончыла філалагічны факультэт Днепрапятроўскага нацыянальнага ўніверсітэта. Пазней у Мюнстэрскім універсітэце атрымала адукацыю па кірунку філасофія. З 2003 года жыве ва Уне (Германія), працуе навуковым асістэнтам і выкладчыкамТатьяна Дагович.
Актыўна займаецца літаратурнай творчасцю на рускай мове. Яе працы публікуюцца ў літаратурных часопісах: «Новая Юность», «Знамя», «Homo Legens», «Нева»Дагович Татьяна. Таксама яе працы аботы былі надрукаваны ў альманаху «Тоўсты: Усё ўключана». На нямецкай мове яе працы публікаваліся ў альманаху «Poesiealbum neu». Яна аўтар кніг «Ячэйка 402», за якую стала ў 2010 годзе лаўрэатам прэміі «Рукапіс года» у намінацыі «Арыгінальная ідэя»; «Лялькі, якія рагочуць», «Працягваючы рух цягнікоў». Чацвёртая кніга прозы Таццяны Даговіч — «Расліны колеру кахання». З’яўляецца пастаянным аўтарам часопіса «Берлин. Берега»Татьяна Дагович: «Я за разнообразие в литературе».
У 2016 годзе стала лаўрэатам «Рускай прэміі» за рукапіс аповесці «Працягваючы рух цягнікоў», якая у 2018 годзе выдадзена асобнай кнігай выдавецтвам «Время».
Бібліяграфія Татьяна Дагович роман «Ячейка 402», Татьяна Дагович сборник повестей «Хохочущие куклы», Татьяна Дагович «Продолжая движение поездов», Татьяна Дагович «Растения цвета любви».
Узнагароды Руская прэмія (2016) за рукапіс аповесці «Працягваючы рух цягнікоў», прэмія «Рукапіс года» у намінацыі «Арыгінальная ідэя».
Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя