Кастусь Александровіч, поўнае імя Канстанцін Адамавіч Александровіч () — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, тэатральны рэжысёр і акцёр.
Біяграфія
Нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў Дынабургу ў сям’і мяшчан Адама і Нарберты (народжанай Крыжаноўскай) Александровічаў. Ахрышчаны 26 снежня 1890 года ў прыходскім Дынабургскім рымска-каталіцкім касцёле ксяндзом-вікарыем Матусевічам са здзяйсненнем усіх сакрамэнтаў. Хроснымі былі Норберт Крыжаноўскі і Эмілія Шлапін.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне з самага пачатку, быў сувязістам. Ваяваў на Дунаі, быў паранены. Скончыў школу ваенных тэлефаністаў, служыў у штабе 40-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску. Узнагароджаны за ўдзел у баявых дзеяннях, у тым ліку Георгіеўскім крыжам IV ступені. Брат Ясь быў лётчыкам у Першую сусветную вайну.
Пасля вяртання з фронту, ва ўзросце 32 гадоў паступіў на Беларускія настаўніцкія курсы ў родным Дзвінску. На курсах Кастусь пазнаёміўся з Луцыяй Габране, з якой потым ажаніўся. Усё жыццё яны разам працавалі ў беларускіх школах. На курсах быў арганізованы тэатральны гурток, Кастусь захапіўся тэатрам. Працаваў дырэктарам пачатковай беларускай школы на вуліцы Стараверскай ў Дзвінску, быў рэжысёрам беларускага тэатра. Потым працаваў у школе па адрасу вул. Каўнас, 98. Быў членам Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства ў Латвіі, Таварыства беларускіх настаўнікаў у ЛатвііВадзім Сінякоў. «Кастусь Александровіч — настаўнік і тэатральны дзеяч». Даўгаўпілс, культурна-асветніцкае таварыства «Уздым».
Памёр у 1939 годзе ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Даўгаўпілсе. Засталася ўдава з трыма дзяцьмі.
Крыніцы
Літаратура Kunicka K. A Pole Who Contributed to Belarusian Education and Cultural Life in Latvia: The Peculiar Case of Konstanty Aleksandrowicz // In the shadow of others: Belarusian-Latvian relations from the past to nowadays. Ed. M. Jankowiak, K. Kascian. Praha 2022. P. 377—386.
Спасылкі
Вадзім Сінякоў. «Кастусь Александровіч — настаўнік і тэатральны дзеяч». Даўгаўпілс, культурна-асветніцкае таварыства «Уздым»
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Педагогі Латвіі Катэгорыя:Акцёры тэатра Латвіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Латвіі