Дзмітрый Юр’евіч Гара (нар. 1970, Тбілісі, ГССР, СССР) — беларускі ваенны, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (2021—2025). Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь з 2025 года.

Біяграфія У 1993 годзе скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут у Маскве па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2018 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

З верасня 1993 года па красавік 2008 года служыў на пасадах следчага, старшага следчага, следчага па асабліва важных справах следчага аддзела ўпраўлення КДБ. Потым быў назначаны начальнікам следчага аддзела. Займаў гэту пасаду да ліпеня 2008 года.

Жнівень 2008 года — лістапад 2009 года — начальнік трэцяга ўпраўлення Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі.

З лістапада 2009 года па снежань 2019 года — начальнік следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2019 года да 2021 года займаў пасаду намесніка генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

11 сакавіка 2021 года прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем спецыяльнага звання генерал-маёра юстыцыі.

23 снежня 2025 года прызначаны генеральным пракурорам Рэспублікі БеларусьЛукашэнка назначыў новага генпракурора. Ведамства ўзначаліў Дзмітрый Гара.

Узнагароды Медалі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў. Медаль «За адзнаку ў воінскай службе». Ордэн «За службу Радзіме» III ступені.

Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін 21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза як экс-намеснік генеральнага пракурора Гара нясе адказнасць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, апазіцыянераў, журналістаў, грамадзянскай супольнасці і простых грамадзян, у прыватнасці за справу Сяргея Ціханоўскага; як кіраўнік міжурадавай камісіі па расследаванню скаргаў грамадзян пра злоўжыванні паўнамоцтвамі супрацоўнікамі праваахоўных органаў — за бяздзейнасць гэтай установы, нягледзячы на заявы на ўзбуджэнне крымінальных спраў; як старшыня Следчага камітэта — за пераслед праваабаронцаў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў, — агулам за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, падрыў вяршэнства закона, рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыіConsolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus — EUR-Lex, 21.06.2021. З той жа фармулёўкай трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

9 жніўня 2021 года Гара быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія, Украіна і Канада.

Спасылкі Дзмітрый Юр’евіч Гара на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Пракуроры Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС