Марыя Элізабэт Хесельблад (; , Фаглавік, Вестра-Гёталанд, Швецыя — , , Італія) — шведская медсястра, каталіцкая манахіня, ігумення кляштара ордэна Сальваторэ дзі Санта Брыгіта на плошчы Фарнезе ў Рыме. Прылічана да ліку блажэнных Папам Рымскім Янам Паўлам II (2000) і кананізавана Папам Францыскам (2016). Праведнік народаў свету..
Біяграфія Нарадзілася ў лютэранскай сям’і ў Фаглавіку і была пятай з 13 дзяцей. У 1888 годзе пераехала ў ЗША, дзе вучылася догляду хворых у шпіталі імя Рузвельта ў Нью-Ёрку. Пазней працавала ў гэтай сферы з амерыканскімі католікамі. 15 жніўня 1902 года прыняла каталіцкае хрышчэнне ў капліцы ў Вашынгтоне.
З 25 сакавіка 1904 года Хесельблад жыла ў Рыме. У 1906 годзе ўвайшла ў ордэн Сальваторэ дзі Санта Брыгіта. Падчас нямецкай акупацыі Італіі ў часы Другой сусветнай вайны была ігуменняй кляштара, хавала ў кляштары яўрэяў і палітычных уцекачоўHesselblad Elisabetta (1870—1957).
Памерла ў Рыме 24 красавіка 1957 года.
Беатыфікавана ў красавіку 2000 года Папам Рымскім Іаанам Паўлам II. 9 жніўня 2004 года ізраільскі Інстытут Катастрофы і гераізму «Яд ва-Шэм» надаў Элізабеце Хесельблад ганаровае імя «Праведнік народаў свету» за дапамогу яўрэям у часы Халакосту.
5 мая 2016 года кананізавана Папам Рымскім Францыскам у Ватыкане.
Літаратура
Lars Cavallin: «Mother Mary Elisabeth Hesselblad OSsS from Fåglavik — pioneer of modern monastic life in Sweden» in Johnny Hagberg (editor): Monasteries and Monastic Life in the Medieval Diocese of Skara, Skara County Historical Society 2007. Marguerite Tjäder: Mutter Elisabeth — Die neue Blüte des Ordens saints Birgitta. EOS-Verlag, Sankt Ottilien 2002, ISBN 3-8306-7116-4. J. Berdonces, Hesselblad, Maria Elisabeth, in Dictionary of the institutes of perfection, vol. IV, Pauline Editions, Milan, 1977, coll. From 1530 to 1531.
Спасылкі Hesselblad Elisabetta (1870—1957)
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кананізаваныя каталіцкія манашкі Катэгорыя:Праведнікі народаў свету Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XX стагоддзя Катэгорыя:Медыкі Швецыі