Марыя Аляксандраўна Фалалеева (нар. , Віцебск) — беларуская грамадская дзяячка. Старшыня Цэнтральнага Савета Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Экапраект», кандыдат геаграфічных навук. Спецыяліст у галіне экалагічнай і кліматычнай палітыкі, устойлівага развіцця гарадоў, партнёрскага кіравання.
Біяграфія Нарадзілася 5 верасня 1976 года ў горадзе Віцебск. Скончыла сярэднюю школу № 37 г. Віцебска ў 1993 годзе. Вучылася на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ва Універсітэце Лунда (Швецыя). У 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прасторавая структура гарадскіх ландшафтаў і ацэнка іх экалагічнага патэнцыялу: на прыкладзе горада Мінск». З 2006 года працавала ў міжнародных даследчых цэнтрах — Інстытут экалагічных даследаванняў (IVM VU, Амстэрдам, Нідэрланды), Цэнтр экалагічных даследаванняў (UFZ, Ляйпцыг, Германія), Цэнтр марскіх і прыбярэжных даследаванняў (CMRC UCC, Корк, Ірландыя). Больш за 15 гадоў займаецца навуковымі даследаваннямі і практычнымі праектамі па распрацоўцы методык і планаў кліматычнай адаптацыі, устойлівага гарадскога развіццяhttps://thinktanks.by/publication/2017/07/07/mariya-faloleeva-plotnaya-gorodskaya-zastroyka-chasto-ekonomicheski-nevygodna.html, ацэнкі эфектыўнасці экалагічных палітык і праектаўhttp://proekt.by/avtomatika-b48.0/umnimi_goroda_delayut_umnie_lyudi_%E2%80%A6_i_cifrovie_tehnologii-t56808.0.html. Праводзіла даследаванні ў Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Ірландыі, краінах Усходняй Еўропы. Аўтар навуковых публікацый, адукацыйных курсаў і трэнінгаў у сферы зменаў кліматуhttps://climate.ecopartnerstvo.by/ru/news/79 , экалагічнай палітыкі і інавацыйhttps://greenbelarus.info/articles/22-01-2021/kak-izmenyatsya-goroda-cherez-30-let-rasskazyvaet-belaruska-kotoraya-napisala, удзелу зацікаўленых бакоў, экалогіі гарадоўКогда Минск всерьез займется адаптацией к изменениям климата? . Эксперт нацыянальнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Канферэнцыях Бакоў Рамкавай Канвенцыі ААН аб зменах клімату (РКЗК ААН) у Парыжы (2015) і Катавіцах (2018). Працавала ў праектах ЕС, ПРААН, SIDA, СANhttps://infoclimate.org/klimaticheskaya-mobilizatsiya-na-fone-klimaticheskih-katastrof/, 350.org, КОМГОРhttps://jildom.com/assets/files/pdf4/kf3.pdf.
Асноўныя навуковыя публікацыі М. А. Фалолеева. Новый город для нового климата. — Мн.: Дискурс, 2020. Falaleeva M., O’Mahony C., Gray S., Desmond M., Gaul, J., Cummins V. (2011) 'Towards climate adaptation and coastal governance in Ireland: Integrated architecture for effective management?'. Marine Policy, 35:784-793. Werners S., Flachner Z., Matczak P., Falaleeva M., Leemans R. (2009) 'Exploring earth system governance: A case study of floodplain management along the Tisza river in Hungary'. Series I; Global Environmental Change, 19 (4):503-511. Climate Forum East II project (2017) Empowering Communities to Adapt to Climate Change Case Studies from Belarus. EU CFE II project. ClimaEast project (2017) Strategy for Adaptation to Climate Change in Agricultural Sector in the Republic of Belarus (Preliminary version). EU ClimaEast project. Falaleeva M., Rauschmayer F. (2013) 'Evaluating environmental governance in a Belarusian World Bank biodiversity project'. Environmental Conservation 40 (02): 147—156.
Спасылкі Мария Фалолеева: Плотная городская застройка часто — экономически невыгодна «Умными» города делают умные люди … и цифровые технологии Мероприятия по адаптации городов к изменению климата: рекомендации и примеры Как изменятся города через 30 лет? Рассказывает беларуска, которая написала книгу про климат Когда Минск всерьез займется адаптацией к изменениям климата? Климатическая мобилизация на фоне климатических катастроф
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Беларускія жанчыны