Нідзё, таксама спадарыня Нідзё (яп. 後深草院二条, Go-Fukakusain no Nijō; 1258 — ?) — японская прыдворная дама, паэтка і пісьменніца. Аўтарка аўтабіяграфічнай «Няпрошанай аповесці» — аднаго з найвялікшых твораў сярэднявечнай японскай літаратуры. Была фаварыткай імператара Го-Фукакусы з 1271 да 1283, пазней стала будыйскай манашкай.
Біяграфія Спадарыня Нідзё паходзіць з роду Кога, галіны клана Мінамота. Яна нарадзілася ў 1258 годзе і належала да прыдворнай арыстакратыі. Яе бацька — старшы саветнік (дайнагон) Кога но Масатада (1228-1272), быў сынам першага міністра Кога но Міціміцу, а маці Сукэдаі — дачкой кіраўніка ваеннага ведамства, старэйшага дарадцы Сідзэ но Такаціка.
Яе сапраўднае імя не захавалася, імя «Нідзё» яна атрымала пры двары: у тыя часы прыдворных жанчын называлі па імёнах вуліц, і «спадарыня Нідзё» азначае «спадарыня з Другога праспекта».
Прыдворнае жыццё Імператар Го-Фукакуса быў закаханы ў маці Нідзё, Сукэдаі, аднак тая памерла, калі Нідзё было два гады. У чатыры яе прадставілі імператарскаму двару, дзе яна праславілася як таленавітая паэтка і музыка.
У 1271 годзе, калі ёй было 14, бацька падарыў яе імператару ў якасці наложніцы. Калі Нідзё было 15 гадоў, памёр яе бацька. Яшчэ праз год яна нараджае дзіця ад імператара, але немаўля памірае.
Акрамя сувязі з імператарам, Нідзё некаторы час была ў любоўных адносінах з сябрам дзяцінства — Саёндзі Санэкане. Ад яго яна нарадзіла дачку, якую аддала на выхаванне чужым людзям і больш ніколі не бачыла, каб не прагневіць імператара. Яшчэ адным палюбоўнікам быў прынц Сёдзё, ад якога нарадзіліся двое сыноў.
Кансорт Го-Фукакусы, Хігашы-нідзё, быў незадаволены паводзінамі Нідзё і прыхільнасцю імператара да яе. Па загадзе Хігашы-нідзё яе выгналі пасля смерці Го-Фукакусы ў 1283Whitehouse, Wilfrid; Yanagisawa, Eizo (1974). Lady Nijo's Own Story: The Candid Diary of a Thirteenth-Century Japanese Imperial Concubine. Rutland and Tokyo: Charles E. Tuttle., калі ёй было 32 года.
Выгнанне Пасля выгнання Нідзё стала будыйскай манашкай. Яна шмат вандравала па манастырам і храмам Японіі, паўтараючы маршрут паэта Сайгё.
У канцы жыцця яна стварыла аўтабіяграфічную «Няпрошаную аповесць» у пяці скрутках, дзе падрабязна распавяла пра сваё жыццё. Акрамя гэтага твора, ніякіх біяграфічных звестак пра яе не засталося.
Творчасць Твор «Няпрошаная аповесць» (とはずがたり, Тавадзу-гатары) датуецца 1307 годам і апісвае падзеі з 1271 да 1306 гады"Preface". The Confessions of Lady Nijō. Translated by Karen Brazell. Stanford: Stanford University Press. 1976. ISBN 0-8047-0930-0.. Доўгі час твор быў мала вядомы з — за таго, што надта падрабязна апісваў жыццё імператара.
Адзіная копія скруткаў 17 стагоддзя была выяўленая сярод уладанняў імператарскага двара ў 1940 годзе Ямагішы ТакухэемJones, T. C. (23 December 2017). "The Confessions of Lady Nijo': a memoir of timeless depth and beauty". The Japan Times. Retrieved 27 March 2019.. Гэта была копія, вырабленая невядомым перапісчыкам XVII стагоддзя са страчанага арыгінала, дзе адсутнічалі фрагменты кнігі 5. Аповед быў упершыню апублікаваны ў 1950 годзе, а поўнае анатаванае выданне на японскай мове выйшла ў 1966 годзе. Першы пераклад на англійскую мову зроблены ў 1973, на рускую — у 1986.
Катэгорыя:Пісьменнікі Японіі