Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.
Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў зняўся рэчыцкі «Спадарожнік», у застаўшыхся матчах яму былі прысуджаны тэхнічныя паражэнні 0:3. У лідары ж адразу выйшаў салігорскі «Шахцёр», які са старту выдаў рэкордную серыю з 13 перамог запар. У далейшым, нягледзячы на шэраг няўдач і канкурэнцыю з боку барысаўскага БАТЭ, салігорскі клуб здолеў захаваць першы радок і за тры туры да фінішу стаў чэмпіёнам, абараніўшы свой тытул папярэдняга года. За іншыя прызавыя месцы вялася вострая барацьба паміж БАТЭ, мінскім «Дынама», «Гомелем» і брэсцкім «Рухам», якая скончылася толькі ў апошнім туры: БАТЭ заняў другое месца, а «Дынама» стала трэцім.
Рэгламент Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2021 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
У рэгламент турніру былі дададзены некалькі новаўвядзенняў. Яшчэ ў 2020 годзе было вырашана, што на полі ў сезоне 2021 у складзе кожнай каманды мусіць знаходзіцца як мінімум адзін ігрок 1999 года нараджэння або маладзей. Раней падобныя ліміты ўводзіліся ў Першай і Другой лігах, аднак у Вышэйшай лізе ён быў ужыты ўпершыню.
У студзені 2021 года быў зацверджаны верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераўНе более 15 тысяч рублей футболистам, не более 8 - тренерам. В Беларуси введен потолок зарплат.
У лютым 2021 года было вырашана, што ў матчах будзе дазволена рабіць па 5 замен з кожнага боку, адна з якіх — для ігракоў 1999 года нараджэння і маладзейВ АБФФ заседал исполком. Рассмотрели лимиты, вознаграждения, количество замен и льготы новичкам. Раней было дазволена максімум 3 замены; пашырэнне было зроблена ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ФІФА ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Захавалася патрабаванне аб наяўнасці мінімум шасці беларусаў на полі ў кожнай каманды.
22 лютага 2021 года адбылася жараб’ёўка турніруКто и с кем сыграет в первом туре высшей лиги сезона-2021? В Доме футбола прошла жеребьевка календаря.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Згодна з вынікамі сезона 2020, «Белшына» і «Смалявічы» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, «Спадарожнік» і «Гомель» выйшлі з Першай лігі ў Вышэйшую. «Слуцк» перамог у стыкавых матчах «Крумкачы» і захаваў месца ў Вышэйшай лізе. У той жа час у пачатку 2021 года стала вядома, што «Гарадзея» адмаўляецца ад удзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2021. На вакантнае месца маглі прэтэндаваць каманды, якія занялі ў Першай лізе месца не ніжэй за шостае. «Крумкачам» АБФФ адмовіла ў павышэнні, матывуючы гэта спачатку тым, што яны страцілі гэтае права ў стыкавых матчах, пасля — невыкананнем неабходных умоў для праходжання працэдуры ліцэнзавання. «Арсенал» і «Лакаматыў», якія занялі ў Першай лізе 2020 чацвёртае і пятае месцы адпаведна, адмовіліся ад магчымасці павышэння. Прапанову атрымаць месца ў Вышэйшай лізе прыняла «Смаргонь»"Сморгонь" сыграет в высшей лиге в сезоне-2021, якая заняла шостае месца ў Першай лізе 2020, і пасля паспяховага праходжання працэдуры ліцэнзавання далучылася да ўдзельнікаў Вышэйшай лігі.
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі «Спадарожнік» (Рэчыца) (1-е месца ў Першай лізе 2020) «Гомель» (2-е месца ў Першай лізе 2020) «Смаргонь» (6-е месца ў Першай лізе 2020, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест «Гарадзеі», якая адмовілася)
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2020 «Гарадзея» (13-е месца ў Вышэйшай лізе 2020, адмова ад удзелу ў сезоне 2021) «Белшына» (Бабруйск) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2020) «Смалявічы» (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2020)
Клубы-ўдзельнікі
Удзельнікі сезона 2021КлубМесцаў сезоне2020ГорадСтадыёнУмяшчальнасць БАТЭ Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 121 Віцебск 12 Віцебск ЦСК «Віцебскі» 8 200 Гомель Д2 Гомель «Цэнтральны» 14 300 Дынама Брэст 4 Брэст ДАСК «Брэсцкі» 10 060 Дынама Мінск 6 Мінск «Дынама» 22 324 Іслач 7 Мінскі раён ФК «Мінск», МінскГарадскі, Маладзечна 3 0004 800 Мінск 11 Мінск ФК «Мінск»«Трактар» 3 00017 600 Нёман 5 Гродна ЦСК «Нёман» 8 479 Рух 8 Брэст ДАСК «Брэсцкі» 10 060 Славія 9 Мазыр «Юнацтва» 5 133 Слуцк 14 Слуцк «Гарадскі» 1 886 Смаргонь Д2 Смаргонь «Юнацтва» 2 625 Спадарожнік Д2 Рэчыца СДЮШАР-8, Гомель«Цэнтральны» 1 0033 000 Тарпеда-БелАЗ Жодзіна «Тарпеда» 6 524 Шахцёр Салігорск «Будаўнік» 4 200 Энергетык-БДУ 10 Мінск РЦАР-БДУГарадскі, Барысаў 1 5005 402
Трэнеры і капітаны Трэнеры і капітаны сезона 2021КлубГалоўны трэнерКапітанАдстаўкі трэнераўБАТЭ Віталь Жукоўскі Станіслаў ДрагунВіцебск Яўген Чарнухін Арцём СкітоўГомель Іван Біёнчык Руслан ЮдзянкоўДынама (Брэст) Сяргей Кавальчук Эдгар АляхновічДынама (Мінск) Арцём Чалядзінскі () Сяргей Кісляк Леанід Кучук (пасля 11-га тура)Іслач Арцём Радзькоў Дзмітрый КамароўскіМінск Вадзім Скрыпчанка Юрый Астравух Фёдар Шчарбачэнка (пасля 23-га тура) Сяргей Кузьмініч ( у 24-м туры)Нёман Ігар Кавалевіч Валерый ЖукоўскіРух Вячаслаў Грыгараў () Арцём Рахманаў Кірыл Альшэўскі (пасля 18-га тура)Славія Міхаіл Марціновіч Міхаіл БараноўскіСлуцк Аляксандр Бразевіч Ігар БабкоСмаргонь Ігар Трухаў Леанід Ковель Вячаслаў Герашчанка (пасля 22-га тура) Уладзіслаў Дукса ( у 23―24 турах)Спадарожнік Аляксей Краўчанка () Ігар Ясінскі Вячаслаў Ляўчук (пасля 11-га тура)Пасля 7-га тура не выконваў абавязкі, фармальна выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера быў Юрый Лукашоў, аднак фактычна камандай кіраваў Віктар Кумыкоў Віктар КумыкоўФактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера ў 8—11 турах, пасля быў прызначаны галоўным трэнерам, але абавязкаў ужо не выконваўТарпеда-БелАЗ Сяргей Зяневіч Андрэй Хачатуран Юрый Пунтус (пасля 17-га тура)Шахцёр Аляксей Бага Юрый Кендыш Раман Грыгарчук (пасля 16-га тура) Сяргей Гурэнка (пасля 23-га тура)Энергетык-БДУ Уладзімір Бяляўскі Яўген Юдчыц Данііл Мірошнікаў
Прадстаўніцтва па рэгіёнах У 31-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны, акрамя Магілёўскай.
Рэгіён Колькасць камандаў Клубы border|25px|Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 5 БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр border|25px|Сцяг Мінска Мінск 3 Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ border|25px|Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 3 Гомель, Славія, Спадарожнік border|25px|Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 2 Дынама (Брэст), Рух border|25px|Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 2 Нёман, Смаргонь border|25px|Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 1 Віцебск border|25px|Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 0
Стадыёны Стадыёны сезона 2021 БАТЭ (Барысаў) Віцебск Гомель Дынама (Брэст)Рух (Брэст) Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)Мінск Барысаў-Арэна ЦСК «Віцебскі» «Цэнтральны» ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск» Умяшчальнасць: 13 121 Умяшчальнасць: 8 200 Умяшчальнасць: 14 300 Умяшчальнасць: 10 160 Умяшчальнасць: 22 324 Умяшчальнасць: 3 000 Трыбуны стадыёна|170px 150px 170px 150px 170px Іслач (Мінскі раён) Мінск Нёман (Гродна) Славія (Мазыр) Слуцк Смаргонь Гарадскі, Маладзечна «Трактар» ЦСК «Нёман» «Юнацтва» Гарадскі «Юнацтва» Умяшчальнасць: 4 800 Умяшчальнасць: 17 600 Умяшчальнасць: 8 479 Умяшчальнасць: 5 133 Умяшчальнасць: 1 886 Умяшчальнасць: 2 625 150px 150px 150px 150px 150px Спадарожнік (Рэчыца) Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск) СДЮШАР-8, Гомель «Цэнтральны» «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ Гарадскі, Барысаў Умяшчальнасць: 1 003 Умяшчальнасць: 3 000 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 Умяшчальнасць: 5 402 150px Усходняя трыбуна гарадскога стадыёна ў Барысаве|150px
Турнірная табліца
Вынікі матчаў
Стыкавыя матчы Па выніках сезона мазырская «Славія», якая заняла 14-е месца, была вымушана бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Крумкачы» з Мінска (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе.
Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Дэмбо ДарбоШахцёр192 Андрэй СалавейГомель183 Станіслаў БеленькіДынама Брэст13- Максім СкавышБАТЭ / Шахцёр135 Аблай МбенгДынама Мінск106 Стывен АльфрэдСлуцк9- Дзяніс ЛапцеўРух9- Руслан ЦевераўВіцебск99 Дзмітрый ГомзаГомель8- Дзмітрый КамароўскіІслач8- Франсіс НархСлавія8- Дзмітрый ЮсаўІслач / БАТЭ8
Асістэнты №ІгрокКлубПерадачы1 Андрэй БацулаДынама Мінск112 Павел НяхайчыкБАТЭ103 Уладзіслаў ВасільеўЭнергетык-БДУ8- Арцём КанцавыРух8- Шахбоз УмараўБАТЭ8- Антон ШрамчанкаМінск87 Валон АхмедзіШахцёр7- Дэмбо ДарбоШахцёр7- Аляксандр КсенафонтаўВіцебск7- Андрэй СалавейГомель7- Дыегу СантусВіцебск7
Крыніца: Football.By
Узнагароды Узнагароды сезона 2021 былі абвешчаны 9 снежня 2021 года на цырымоніі «Зорны мяч».
Клубныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатЗаўвагаПрыз справядлівай гульніДынама (Мінск)За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картакПрыз глядацкіх сімпатыйГомельЗа найбольшую наведвальнасцьПрыз «За волю да перамогі»ГомельБАТЭЗа найбольшую колькасць валявых перамогПрыз «Двума складамі»Дынама (Мінск)За найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд
Індывідуальныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатНайлепшая брыгада арбітраў Віталь Севасцьянік (Гродна), Сяргей Фірыновіч (Гродна), Сяргей Гідрэвіч (Гродна)Найлепшы брамнік Павел Паўлючэнка (Рух)Найлепшы абаронца Андрэй Бацула (Дынама Мінск)Найлепшы паўабаронца Яўген Яблонскі (БАТЭ)Найлепшы бамбардзір Дэмбо Дарбо (Шахцёр) (19 галоў)Самы карысны ігрок Дэмбо Дарбо (Шахцёр) (19 галоў + 7 перадач)Найлепшы нападнік Андрэй Салавей (Гомель)Найлепшы ігрок Дэмбо Дарбо (Шахцёр)Найлепшы трэнер Іван Біёнчык (Гомель)
Зборныя чэмпіянату
Зборная «А» АмплуаІгрокКамандаБр Павел ПаўлючэнкаРухАб Андрэй БацулаДынама МінскАб Ягор ФіліпенкаШахцёрАб Якаў ФіліпавічБАТЭАб Руслан ЮдзянкоўГомельПА Арцём КанцавыРухПА Яўген ЯблонскіБАТЭПА Юліус СёкеШахцёрПА Антон ПуцілаДынама МінскНап Андрэй СалавейГомельНап Дэмбо ДарбоШахцёр
Зборная «Б» АмплуаІгрокКамандаБр Раман СцяпанаўДынама БрэстАб Нікола АнцічШахцёрАб Аляксандр СачыўкаШахцёрАб Аляксандар ФіліпавічБАТЭАб Глеб ШаўчэнкаШахцёрПА Вадзім ПабудзейГомельПА Дзяніс ГрачыхаРухПА Аляксандр СяляваДынама МінскПА Шахбоз УмараўБАТЭНап Максім СкавышБАТЭ / ШахцёрНап Станіслаў БеленькіДынама Брэст
Спасылкі на сайце football.by
2021 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2021 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2020/2021 Катэгорыя:Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2021/2022