Ева Марыя (Катарына) Хультлінг (, у замужжы Хультлінг-Шоберг (); нар. ) — шведская спартыўная журналістка і тэлевядучая, раней — кёрлінгістка.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і акцёра Артура Хультлінга. Вырасла ў Стакгольме і Вестэросе. Па заканчэнні музычнай гімназіі Адольфа Фрэдрыкса працавала тэлефаністкай у гатэлі «Reisen» у Стакгольме. Марыла стаць актрысай і паступала ў тэатральную школу, але не прайшла па конкурсе. Замест гэтага паступіла на факультэт журналістыкі і пачала працу ў якасці рэпарцёра на радыё Вермланда.
Адначасова Хультлінг сур’ёзна займалася спортам і на працягу некалькіх гадоў выступала на вышэйшым узроўні ў спаборніцтвах па кёрлінгу. Уваходзіла шведскую зборную, у складзе якой выйграла два сярэбраныя медалі чэмпіяната свету, а таксама два золата і два сярэбраныя медалі чэмпіяната Еўропы.
Грала пераважна на пазіцыі трэцяга. На нацыянальным узроўні гуляла ў камандах кёрлінг-клубаў Amatörföreningens CK (Стакгольм) і Karlstads CK (Карльстад).
Дасягненні Чэмпіянат свету па кёрлінгу сярод жанчын: срэбра (1979, 1982). Чэмпіянат Еўропы па кёрлінгу: золата (1982, 1983), серабро (1979, 1981). Чэмпіянат Швецыі па кёрлінгу сярод жанчын: золата (1979, 1982 г.).
Катэгорыя:Кёрлінгісткі Швецыі Катэгорыя:Журналісты Швецыі Катэгорыя:Тэлевядучыя Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы