Эльза Ёхана Нільсан (нар. , Упсала) — шведская пісьменніца. Таксама вядомая пад псеўданімам Аманда Лінд.
Біяграфія Ёхана Нільсан нарадзілася ў Упсале, вырасла ў Бурлэнгэ. У падлеткавым узросце Нільсан падарожнічала з сям’ёй у Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Сярод іншага, яна наведвала «станцыі місіі», дзе яе бацька працаваў як місіянер. Падарожжа натхніла пісьменніцу на напісанне рамана пра Афрыку «Я дачка леапарда». Нільсан вывучала тэалогію і паліталогію ва Універсітэце Упсалы, а таксама эканоміку ў Стакгольмскай школе эканомікі.Sveriges Befolkning 1990
Творчасць
Ёхана піша раманы для дарослых, дзіцячыя і юнацкія кнігі, кнігі на простай шведскай мове (як для дарослых, так і для моладзі) і аўдыякнігі.https://johannanilsson.com
Прызы і ўзнагароды Літаратурная прэмія імя Валстрома і Відстранда (прэмія Пера Уэстберга), 2004 г. Літаратурная прэмія Карын Бойе, 2005 г. Стыпендыя Густава Фродынга, 2005 г. Чытацкая прэмія Стакгольма, 2006 г. Прыз шведскага радыё, 2015 г. Першая прэмія кніжнага журы ў намінацыі «Моладзь» (за «Амаль як Златан»), 2016 г. Прэмія муніцыпалітэта горада Бурлэнгэ ў галіне культуры, 2017 г.
Літаратура Bra Svenska A © 2004 Eva Hedencrona, Karin Smed-Gerdin, Peter Watcyn-Jones och Gleerups Utbildning AB.
Спасылкі https://johannanilsson.com/bocker/ http://www.rabensjogren.se/nyheter/172644-johanna-nilsson-far-borlange-kommuns-kulturpris-2017 http://www.rabensjogren.se/nyheter/172606-johanna-nilsson-nominerad-till-augustpriset https://johannanilsson.com/nastan-som-zlatan/
Катэгорыя:Пісьменніцы Швецыі